Адны карыстальнікі цікавяцца, куды падзелася астатняя частка ёлкі, іншыя пытаюцца, хто і чым пакрыўдзіў Нарвегію, паведамляе Бі-Бі-сі.
Адзін карыстальнік выказаў здагадку, што ёлку падстрыг асабісты цырульнік Борыса Джонсана (прэм'ер-міністр да нядаўняга часу заўсёды хадзіў ускудлачаным).
PA Media
Афіцыйны акаўнт каляднай ёлкі на Трафальгарскай плошчы, які вядзе рада лонданскага раёна Вэстмінстэр, аджартаваўся: «Хачу ўсім паведаміць, што палова галінак у мяне не адсутнічае, яны проста захоўваюць сацыяльную дыстанцыю».
Падставай для зласлоўя калядная ёлка на Трафальгарскай плошчы становіцца рэгулярна. У пазамінулым годзе, напрыклад, брытанцы гэтак жа жартавалі над касабокасцю чарговага падарунка з Нарвегіі.
Рада Вестмінстэра і нарвежцы адказваюць, што елка вышынёй больш 20 метраў з сапраўднага лесу і не можа быць такой жа шчыльнай і пухнатай, як маленькія, спецыяльна вырашчаныя калядныя ёлкі.
Ёлку на Трафальгарскую плошчу кожны год з 1947 года дасылае Лондану нарвежская сталіца Осла — на знак падзякі за дапамогу ў барацьбе з нацысцкай акупацыяй.