Яго, а таксама гульца магілёўскага «Дняпра» Алега Чмырыкава, абвінавацілі ў подкупе ўдзельнікаў спаборніцтваў.

Раней Штыгеля ўжо судзілі за аналагічнае злачынства. Пасля дыскваліфікацыі ён вярнуўся ў футбол, але зноў узяўся за старое. Сёлета паўабаронца правёў 20 матчаў за «Смаргонь» і яшчэ месяц таму выходзіў на поле.

Чмырыкаў аштрафаваны і дыскваліфікаваны на год.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?