Пра гэта заявіў у пятніцу міністр аховы здароўя ПАР Джо Паахла, піша ТАСС.

«Амікрон-штам выклікае захворванне ў лёгкай форме ў тых, хто прайшоў вакцынацыю, але павялічвае колькасць шпіталізаваных сярод непрышчэпленых», — адзначыў ён на брыфінгу.

Паахла паведаміў, што ПАР знаходзіцца на парозе чацвёртай хвалі пандэміі каранавіруса. «За апошнія сем дзён колькасць выпадкаў захворвання на COVID-19 рэзка вырасла, — падкрэсліў ён. — Уздым цяперашняй хвалі нашмат большы, чым тры папярэднія».

«У нас ёсць пацверджаныя звесткі аб тым, што амікрон-штам лёгка перадаецца ад чалавека чалавеку, — заявіў Паахла. — Усе тыя, хто яшчэ не зрабіў прышчэпку ад каранавіруса, павінны як мага хутчэй прайсці вакцынацыю, каб абараніць сябе ад яго».

Закранаючы паходжанне амікрон-штама, Паахла адзначыў, што ўпершыню гэты варыянт каранавіруса быў выяўлены ў Батсване. «Аднак пакуль мы не ведаем, якім чынам і дзе ён пачаўся», — заўважыў міністр.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?