Усё не так складана, як можа падацца на першы погляд, піша Onliner.

Сутнасць у тым, каб планаваць паездкі як мага раней і купляць квіткі са зніжкамі. Калі вы вызначыцеся з купляй за 60 (45) дзён да адпраўлення канкрэтнага цягніка, зможаце разлічваць на максімальную зніжку ў 24%.

Захочаце ўзяць білет менш чым за тры гадзіны да адпраўлення цягніка (а загрузка вагона будзе звыш 81%), прыйдзецца плаціць надбаўку ў памеры 8%.

- Асноўнымі крытэрыямі пры фармаванні тарыфу з выкарыстаннем сістэмы з'яўляюцца ўзровень адсотка занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту адсотка запаўняльнасці вагона кошт праезду паступова ўзрастае. Пералік каэфіцыентаў ажыццяўляецца ў анлайн-рэжыме пры кожным новым афармленні або вяртанні праязных дакументаў, — паведамляюць у БЧ.

Сістэма зніжак/надбавак не будзе дзейнічаць пры адначасовай аплаце праезду ў напрамку «туды і назад». Таксама дынамічнае цэнаўтварэнне не распаўсюджваецца на выпадкі, калі квіткі купляюць «арганізаваныя групы пасажыраў». А яшчэ новая сістэма не працуе з цягніком №2/1 Мінск—Масква.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?