Фота: depositphotos.com

Летась эпідэміёлагі спадзяваліся, што з часам каранавірус сам муціруе і з’явіцца яго варыянт, які будзе вельмі заразны, але менш цяжкі для здароўя. І, магчыма, амікрон, стаў такім варыянтам.

«У прынцыпе, гэта можа быць наш квіток на выхад з пандэміі», — кажа Блэйклі, выкладчык Мельнбурнскага ўніверсітэту, спасылаючыся на першыя паведамленні з Паўднёвай Афрыкі, якія паказваюць, што амікрон больш заразны за варыянт дэльты, але не выклікае такога цяжкага працякання хваробы.

Пры гэтым прафесар адзначае, што варыянты каранавіруса, якія з’явяцца за амікронам, цалкам могуць быць больш небяспечнымі за Амікрон. 

Амікрон можа стаць штамам, які будзе дамінаваць у Еўропе

Як паведаміў Еўрапейскі цэнтр прафілактыкі і кантролю захворванняў у чацвер, матэматычныя мадэлі паказваюць на тое, што цягам некалькіх месяцаў амікрон будзе адказным больш за палову ўсіх інфекцый у Еўропе. 

Пакуль выяўленыя ў Еўропе інфекцыі Амікрона былі лёгкімі і бессімптомнымі.

На сёння ўсё яшчэ невядома, паведамляе СААЗ, ці абароняць распрацаваныя вакцыны ад Амікрона і ці ён выклікае больш цяжкія наступствы, чым іншыя варыянты каранавіруса.

У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых

«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну

У ЕС прапаноўваюць зрабіць вакцынацыю ад каранавіруса абавязковай. Грэцыя ўвяла штрафы для грамадзян пасля 60 год без прышчэпак

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?