Праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязнямі восем чалавек. Яны былі пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

— Андрэй Юркоў асуджаны судом Маладзечна і Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці па арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

— Сяргей Бекман асуджаны судом Дзятлаўскага раёна па арт. 369 КК і 364 КК за абразлівыя каментарыі ў дачыненні да службовай асобы да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

— Юрый Прахарэнка асуджаны судом Савецкага раёна горада Гомеля па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), 368 КК (Абраза прэзідэнта) і 391 (Абраза суддзі) да прымусовага псіхіятрычнага лекавання;

— Андрэй Званароў асуджаны судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы па арт. 369 КК за абразу былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

— Віталь Маркушэўскі асуджаны па арт. 367 КК за паклёп на Аляксандра Лукашэнку да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

— Мікалай Гаварко асуджаны судом Бярозаўскага раёна на 3 месяцы арышту па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, пачаў адбываць пакаранне;

— Яўген Кагоцька асуджаны судом Бабруйскага раёна і горада Бабруйска на 6 месяцаў «хатняй хіміі» па арт. 370 КК (Знявага дзяржаўных сімвалаў), у апеляцыйным парадку прысуд зменены на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

— Данііл Касенка ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразу прадстаўніка ўлады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?