• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 8 з 11
03.12.2021 / 17:04

«Знішчаюць найлепшае, што засталося ў адукацыі». Рэпетытар Яўген Лівянт расказаў, што ў Мінску закрываюць ліцэі

Афіцыйных каментарыяў ад Міністэрства адукацыі з гэтай нагоды пакуль няма. Хіба што рэакцыяй можна назваць некалькі публікацый на праўладных тэлеграм-каналах, дзе вядомага педагога абвінавачваюць у хлусні і ўсяляк зневажаюць за тую інфармацыю, якую ён апублікаваў. Пры гэтым, мяркуючы па навінах з мінскіх і абласных ліцэяў, найгоршыя асцярогі педагогаў і бацькоў пацвярджаюцца.

«Бацькі паведамляюць, што ліцэі неўзабаве закрыюцца»

Гісторыя з магчымым закрыццём ліцэяў пачалася яшчэ вясной гэтага года. У красавіку на сайце мінскага Ліцэя № 1 з’явілася аб’ява аб тым, што новага набору вучняў не будзе. Пасля таго, як гэтай навіной на сваёй старонцы ў сацсетках з абурэннем падзяліўся вядомы беларускі рэпетытар Яўген Лівянт, праз некалькі гадзін з афіцыйным каментарыем выступіў міністр адукацыі. Ігар Карпенка паведаміў, што гэтая інфармацыя фэйк, што ліцэй закрываць ніхто не плануе, а сайт ліцэя быў узламаны невядомымі.

Дагэтуль, у лютым, Ігар Карпенка наведваў ліцэі і задаваўся пытаннем аб ролі гэтых устаноў адукацыі.

«У кантэксце профільнага навучання, адкрыцця класаў з павышаным узроўнем вывучэння прадметаў не толькі ў гімназіях, але і ў сярэдніх школах, паўстае пытанне, якую ролю ў сучаснай сістэме адукацыі адыгрываюць агульнаадукацыйныя ліцэі? У чым сёння іх значнасць і неабходнасць?» — казаў ён.

Тады ж Карпенка заявіў, што апраўданым у краіне ён бачыць функцыянаванне раённых і абласных ліцэяў, у якіх могуць працягнуць навучанне на трэцяй ступені навучэнцы з базавых, малакамплектных сельскіх школ і тых школ, дзе няма кваліфікаваных кадраў для адкрыцця профільных класаў.

Ігар Карпенка, міністр адукацыі. Фота: rgazeta.by.

«Але якая роля астатніх ліцэяў? Чым яны адрозніваюцца ад гімназій і сярэдніх школ з профільнымі класамі? Так, напрыклад, для мінскіх навучэнцаў дзейнічаюць два ліцэі (у Ленінскім і Маскоўскім раёнах), а таксама Ліцэй БНТУ.

Ні ў адным з іх няма інтэрната, навучаюцца толькі сталічныя школьнікі, рэалізуюцца тыя ж праграмы, што і ў профільных класах школ і гімназій. Можа, менавіта таму і конкурс у іх не такі ўжо і высокі. Думаю, прыйшоў час разабрацца ў гэтым пытанні», — сказаў міністр адукацыі.

Мінула паўгода.

«Некалькі дзён таму мне напісала маці аднаго з вучняў мінскага Ліцэя № 2. Яна расказала, што ліцэй знаходзіцца пад пагрозай закрыцця, і што здарыцца гэта можа яшчэ да канца навучальнага года.

Жанчына не хавала свайго імя, пакінула нумар тэлефона. Мы пагаварылі з ёй. Яна патлумачыла, што да мяне яна звярнулася з надзеяй, што з дапамогай сацсетак (мяне шмат хто чытае) я змагу данесці гэтую гісторыю да шырокай публікі, і ў бацькоў з’явіцца надзея адстаяць ліцэй», — кажа Яўген Лівянт.

«Ліцэй закрыюць, а нас перавядуць у гімназію»

Як прызнаўся рэпетытар, спачатку ён і сам не паверыў у праўдападобнасць гэтай гісторыі, бо быў упэўнены, што ад гэтай ідэі Міністэрства адукацыі адмовілася.

«Я вырашыў праверыць інфармацыю. З другога мінскага ліцэя ў мяне займаюцца вучні. Узровень ведаў, які там даюць, — выдатны. Яны пераможцы алімпіяд вельмі высокага ўзроўню. Пытаюся ў іх: «Як справы ў ліцэі?» Яны: «Кажуць, што ліцэй закрыюць, а нас перавядуць у гімназію № 40 у Серабранцы». Патэлефанаваў знаёмай настаўніцы з другога ліцэя. Яна: «Сказалі, што закрываюць, а ў наш будынак хочуць перавесці педагагічны каледж».

Яўген Лівянт

Не паленаваўся і патэлефанаваў настаўніку ў Ліцэй № 1. Адказ: «Закрываюць. Набору ў 10-ы клас не будзе».

Лівянт вырашыў даведацца, закрываюць ліцэі толькі ў Мінску, ці ўвогуле па ўсей краіне. Патэлефанаваў педагогу з магілёўскага ліцэя, але і яна сказала тое ж самае. Пасля гэтага Яўген Барысавіч напісаў пост на сваёй старонцы ў Facebook:

«Ліцэі — усё? Аб чарговай спробе зачыніць агульнаадукацыйныя ліцэі (усе ці значную частку) мне ўжо некалькі дзён кажуць і пішуць настаўнікі і бацькі вучняў. У вучняў, якія паступілі і цяпер вучацца ў ліцэях, магчымасць давучыцца будзе, але новых набораў, мяркуючы па ўсім, ужо не прадугледжана. Цяпер зразумела, што гэтыя планы нікуды не падзеліся, іх рэалізацыю вясной 2021 адклалі на некаторы час, але цяпер да іх вярнуліся».

«Рэакцыя людзей зразумелая. Бо ў гэтым рашэнні няма ніякай логікі»

Пост Яўгена Барысавіча сапраўды выклікаў вялікі грамадскі рэзананс. З-за абсурднасці сітуацыі з магчымым закрыццём ліцэяў каментарыі ад бацькоў школьнікаў пасыпаліся з самых розных куткоў краіны.

«Рэакцыя людзей зразумелая. Бо ў гэтым рашэнні няма ніякай логікі, — кажа Яўген Лівянт. — Скажу нават больш: асабіста я не падзяляю пазіцыю «краіне не патрэбныя разумныя людзі, таму што з іх хочуць зрабіць шэрую масу». І я ўпэўнены, што гэта не палітычнае рашэнне. На розум прыходзіць знакамітая фраза Роберта Дж. Хэнлана: «Ніколі не прыпісвайце злому намеру тое, што цалкам можна растлумачыць глупствам».

Гэтым разам афіцыйных каментарыяў ад Міністэрства адукацыі пасля паста Яўгена Лівянта ў сацсетках не было. Затое за наступныя некалькі дзён пра яго вельмі красамоўна выказаўся вядомы праўладны телеграм-канал.

«Пастараліся і прысвяцілі мне ажно тры посты за два дні. У прынцыпе, адзін з іх я схільны лічыць адказам Мінадукацыі», — каментуе педагог.

Спачатку ў тым посце Яўгена Барысавіча абражаюць, а ўнізе нібыта папулярна тлумачаць, што ліцэі не закрываюць, а пераглядаюць прынцыпы іх працы. Так, напрыклад, уступныя іспыты будуць праводзіць у пісьмовай форме і па адзіных тэкстах. Пры гэтым заданні для ўступных іспытаў будзе распрацоўваць РІКВ.

Акрамя гэтага паведамляецца, што ў Мінадукацыі цяперашняй восенню «добра так пераправерылі» гэтыя навучальныя ўстановы. І па выніках гэтых праверак чыноўнікаў занепакоіла дубляванне профіляў у розных ліцэях, размешчаных у адным горадзе, а таксама немагчымасць доступу для навучання ў іх дзяцей з правінцыі. Бо ў іх няма інтэрнатаў.

«Пасля майго поста настаўнікі расказалі мне, што 1 снежня ў Ліцэі № 2 павінна адбыцца сустрэча кіраўніцтва Ленінскага раёна з калектывам. І галоўнай тэмай гэтай сустрэчы будзе «закрыццё ліцэя». Пасля гэтага сходу мне расказалі пра яго вынікі, — кажа Яўген Лівянт. — А вынікі такія: ліцэй закрываюць, пра гэта паведамілі на сустрэчы. Сказалі, што набору ў 10-я класы не будзе.

Што рабіць з платнымі групамі, у якіх вучні 9-х класаў ужо некалькі месяцаў рыхтуюцца да паступлення ў ліцэі, ніхто не растлумачыў. Таксама незразумела, што будзе з настаўнікамі: праз паўгода працы пазбавіцца палова з іх, яшчэ праз год усе астатнія. Уласную бухгалтэрыю ў ліцэя ўжо забралі. Пры гэтым усе распараджэнні даюцца ў вуснай форме, ніякіх пісьмовых загадаў і распараджэнняў няма. Чыноўнікі пацвердзілі, што такі ж лёс чакае Ліцэй № 1.

Гісторыя з закрыццём ліцэяў выплыла вонкі толькі цяпер, але ключавыя рашэнні былі прынятыя як мінімум месяц таму, а можа, і раней. І не на ўзроўні раёна ці горада, а значна вышэй. Многія настаўнікі абураліся, што даведаліся пра закрыццё ліцэя выпадкова: ад бацькоў вучняў і ад выкладчыкаў педкаледжа, які павінен пераехаць у будынак ліцэя, а не ад свайго начальства».

«Навошта рэфармаваць тое, што і так добра працуе?»

На думку Яўгена Лівянта, закрыццё ліцэяў будзе праходзіць пад выглядам рэарганізацыі і аптымізацыі.

«Але я ўсё роўна шчыра не разумею, навошта рэфармаваць тое, што і так добра працуе, — здзіўляецца педагог. — Так, ва ўступных іспытах у ліцэі ёсць недахопы. І я таксама з гэтым згодны. Але ж гэтую праблему можна вырашыць. Навошта закрываць ліцэі, у якіх працуюць вельмі моцныя педагогі, якія даюць высокі ўзровень ведаў?

У Мінску пяць ліцэяў. Чыноўнікам здаецца, што гэта шмат? Дык у Мінску ж і жыве пятая частка насельніцтва Беларусі. Не ва ўсіх мінскіх ліцэях ёсць інтэрнаты, каб у іх маглі вучыцца дзеці з правінцыі? Дык пабудуйце інтэрнаты, будуць вучыцца.

Зачыніць ліцэі, таму што ў іх аднолькавыя профілі? А што, моцныя матэматыкі павінны быць толькі ў адной навучальнай установе краіны? Аднолькавыя профілі павінны быць. Канкурэнцыя заўсёды дае выдатныя вынікі.

Калі гаворка ідзе аб скарачэнні бюджэтных сродкаў (чыноўнікі заяўлялі, што навучанне ліцэістаў абыходзіцца дзяржбюджэту на 35% даражэй за навучэнне школьнікаў з сярэдніх школ, — заўв. «НН»), то не думаю, што закрыццё некалькіх ліцэяў дасць хоць якую значную эканомію. Ну, і трэба разумець: падрыхтоўка майстра спорту заўседы абыходзіцца значна даражэй за падрыхтоўку трэццеразрадніка.

Падводзячы высновы, Яўген Лівянт выказаў упэўненасць у тым, што прымаючы такія рашэнні, Міністэрства адукацыі дабівае лепшае, што засталося ў беларускай сістэме адукацыі. На думку педагога, падобнае рашэнне яшчэ мацней пагоршыць сітуацыю з падзеннем кваліфікацыі педагогаў, узроўнем ведаў вучняў і нарастаючым адтокам выпускнікоў у ВНУ суседніх краін.

Хроніка адукацыйных «рэформ» гімназій і ліцэяў

Нагадаем, гэта далёка не першая спроба паўплываць на працу ліцэяў і гімназій у Беларусі.

2003 год. Ліквідавалі Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа. Прычына — «аптымізацыя сістэмы рэспубліканскіх устаноў адукацыі».

Жнівень 2010-га. Мінадукацыі стварыла камісію для праверкі працы беларускіх гімназій. Прычына — тады яшчэ намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно быў незадаволены конкурсам у асобныя гімназіі (1,1 чалавека на месца, — заўв. «НН») і лічыў паступленне ў іх фармальнасцю. Тады ж ён выказаў сумнеў у мэтазгоднасці працы некаторых гімназій.

Жнівень 2012-га. Дэпутат парламента Анатоль Глаз прапанаваў ліквідаваць гімназіі і агульнаадукацыйныя ліцэі. Прычына — «на навучанне гімназіста і ліцэіста вылучаецца на 35% больш сродкаў, чым на школьніка. Пры гэтым вынікі гімназій на алімпіядах ніжэйшыя за чаканыя». Яшчэ адна нагода для скасавання гімназій і ліцэяў, па словах Глаза —«рэзкае расслаенне ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі ў краіне», маўляў, у гэтых установах канцэнтруюцца лепшыя вучні і настаўнікі.

Люты 2016-га. міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў вырашыў «прааналізаваць якасць гімназічнай адукацыі і прыняць рашэнне аб мэтазгоднасці працы асобных гімназій». Прычына — «некаторыя гімназіі не адужалі кантрольныя лічбы прыёму».

Жнівень 2017-га. Міністр адукацыі Ігар Карпенка высунуў ідэю змяніць правілы паступлення ў гімназіі і ўзмацніць жорсткасць патрабаванняў да ўзроўню адукацыі там па профільных прадметах. Яшчэ адна ініцыятыва — прыбраць ліцэі з сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Захаваць ён прапанаваў толькі каледжы.

Верасень 2017-га. Віцэ-прэм’ер Васіль Жарко выказаўся за адмену ўступных іспытаў у гімназіі, каб «адбор таленавітых дзяцей не ператварыўся ў спаборніцтва бацькоўскіх кашалькоў».

Студзень 2018-га. У Беларусі адмянілі уступныя іспыты ў гімназіі. Ад звычайных школ яны сталі адрознівацца толькі праграмай пасля дзявятага класа. Конкурсны адбор захавалі толькі падчас прыёму ў 5-я класы гімназій-каледжаў мастацтваў.

Жнівень 2020-га. Сталічныя чыноўнікі вырашылі ўзяць пад асаблівы кантроль прыватныя школы з мэтай «прааналізаваць якасць адукацыі, якая прадастаўляецца, пракантраляваць выкананне санітарных норм і правілаў».

Лукашэнка асабіста прайшоўся па Ліцэі БДУ, выпускнікі якога падпісалі адкрыты зварот за сумленныя выбары, і сказаў, што ў гэтых сценах «выхавалі новае, свабоднае пакаленне, якое нас цяпер і папракае».

Студзень 2021-га. Мінадукацыі прэзентавала праект новага Кодэкса аб адукацыі. У ім, дарэчы, ёсць пункт пра тое, што «спецыялізаваныя ліцэі ствараюцца, рэарганізуюцца і ліквідуюцца па рашэнні прэзідэнта, урада або ўпаўнаважаных імі органаў».

Люты 2021-га. У прыватных школах прайшлі праверкі. Кіраўніцтва гэтых школ асцерагаецца, што калі іх абавяжуць праходзіць ліцэнзаванне, многія прыватныя школы будуць вымушаныя зачыніцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Ложкі — у тры ярусы. У якіх умовах вікіпедыст Бернштэйн правёў тры месяцы да суда
Памёр Барыс Тасман 
YouTubе на патрабаванне СБУ заблакаваў буйныя каналы расійскіх прапагандыстаў
Хлопца, у якога страляў Паршын, адпусцілі са шпіталя дадому
Палітыка і грамадства
Ложкі — у тры ярусы. У якіх умовах вікіпедыст Бернштэйн правёў тры месяцы да суда
Борыс Джонсан запрасіў Зяленскага ў Лондан
Памёр Барыс Тасман 
Украіна заявіла, што не будзе рабіць крокі па ўступленні ў НАТА
YouTubе на патрабаванне СБУ заблакаваў буйныя каналы расійскіх прапагандыстаў
Хлопца, у якога страляў Паршын, адпусцілі са шпіталя дадому
Лукашэнку агучыў перад Пуціным просьбу пра «люстраны» адказ Захаду. Гаворка пра ядзерную зброю ў Беларусі
Усяго патроху
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
На Лунінеччыне праходзіць фестываль «Лунінецкія клубніцы» ФОТА
Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны
Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
У Салігорскім ЗАГСе адначасова зарэгістравалі шлюб тры пары байкераў ФОТА
Хатняя гаспадыня з Кыргызстана праспявала ў караоке песню з «Тытаніка» і за ноч стала зоркай ВІДЭА
Спорт
Трэнерка скокнула ў басейн і выратавала сінхраністку, якая страціла прытомнасць і пачала тануць ФОТЫ
Былы трэнер салігорскага «Шахцёра» ўзначаліў клуб з Крывога Рога, дзе ён цяпер ваюе
На рэабілітацыю камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» Юрыя Турэйкі сабралі больш за 10 тысяч рублёў
Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды
Беларускі футбольны трэнер: Буду даваць інтэрв’ю толькі на ўкраінскай мове
У камерцыйнага дырэктара «Крумкачоў» проста на матчы здарыўся інсульт. Збіраюць сродкі для рэабілітацыі
Ад каго атрымаем кухталёў у еўракубках? Беларускія клубы даведаліся апанентаў па футбольных кваліфікацыях
Здарэнні
Патрыярх Кірыл упаў падчас асвячэння храма ў Новарасійску ВІДЭА
На мінскім заводзе сілікатных вырабаў выбухнула алюмініевая пудра
Пранк выйшаў з-пад кантролю: вясковец зымітаваў самагубства, а калі прыехалі медыкі і міліцыя — «уваскрос»
У Слоніме згубіўся трохгадовы хлопчык, бацькоў знайшлі толькі на другі дзень
Ад пачатку купальнага сезону ў Беларусі патанулі 22 чалавекі
У Мінску п'яны мужчына пераблытаў дзіцячыя садкі і забраў чужога хлопчыка
На польска-беларускай мяжы затрымалі БМВ, скрадзены ў Германіі
Карысная інфа
На панядзелак з-за спякоты абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
На выходныя будзе да +34 градусаў 
Аранжавы ўзровень небяспекі — сёння чакаюцца залевы і навальніцы
У панядзелак — аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц
Здароўе
Ці варта вашаму дзіцяці займацца спортам? Сабралі пяць пераваг, якія вас пераканаюць
Спёка вяртаецца. Як сябе паводзіць у такое надвор’е?
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Доктарка тлумачыць, як перажыць паток дрэнных навінаў і дапамагчы сабе справіцца з трывогай у гэты неспакойны час
Мова
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
Сайт av.by пачаў падтрымліваць беларускую мову на iOS і Android-платформах
Праграміст з ЗША пра пераход на беларускую мову: Мне не трэба выбіраць паміж грашыма і сумленнем
У Слуцку ўсё па-людску. Мясцовая журналістка расказала, як перайшла на беларускую мову і як на гэта рэагуюць случчакі
Аўто
Мянчук самастойна сабраў Smart Brabus. Такіх машын у Мінску амаль няма
МАЗ для «Ласкавага мая». Як у Мінску стварылі і страцілі ўнікальны грузавік 
«У Польшчы і Літве многія пазіцыі каштуюць у два разы танней». Што адбываецца на рынку аўтазапчастак
Праз санкцыі ў Літву больш нельга везці паліва ў каністрах, многія даведваюцца пра гэта толькі на мяжы
Эканоміка
На Камароўцы прадаюць памідоры па 35 рублёў ФОТАФАКТ
З 1 ліпеня падаражэюць цыгарэты
Лукашэнка хоча пераарыентаваць на пецярбургскія парты 20 млн тон грузаў
Расія скарачае чыгуначны транзіт праз Беларусь у Польшчу
Меркаванні
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
«Самае галоўнае — не займацца фігнёй». Музыка Сяржук Доўгушаў — пра новае жыццё ў ЗША
У Кітаі пачынаюцца сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы. Вось чым гэта пагражае ўсяму свету
Пісьменнік Саша Філіпенка: Замест халівараў параіў бы беларусам проста ад'я**цца адно ад аднаго
Гісторыя
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Што пабачыць на правым беразе Нёмана?
«Скокнуў з шасціметровай вышыні». Як арыштант змог уцячы з Валадаркі — дзёрзкая гісторыя 
Пётр І і башкіры. Дзе хаваецца іголка Кашчэя імперыі?
У кожнай восьмай сям'і. Як сяляне, рабочыя і вайскоўцы ў Заходняй Беларусі пераселі на ровары
Берлін: горад, у якім пераконваешся, што ніякія муры не вечныя
«Мая еўрапейская сям'я». Захапляльная кніга пра гісторыю з’яўлення і развіцця чалавечай папуляцыі ў Еўропе
Культура
Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, чый стан яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным
Шупашкар, а не Чэбаксары. Іжкар, а не Іжэўск. Чаму беларусам варта пісаць геаграфічныя назвы расійскіх аўтаномій так
У новым фільме Гая Рычы адрэдагуюць украінскіх бандытаў з-за вайны
25 і 26 чэрвеня — фестываль «Прадмова» ў Вільні
«Стары» — сямісерыйны дэтэктыўны трылер з зорным складам. Крытыкі ў захапленні
Беларускі рэжысёр два гады пераўвасабляецца ў персанажаў з карцін — вы не паверыце, што гэта зроблена без фоташопа
Фестываль «Рок за Баброў» пераносіцца яшчэ на год. Апошні раз ён адбыўся ў 2019-м
Навука і тэхналогіі
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
Месенджарам Telegram карыстаюцца 700 мільёнаў чалавек 
«Віцязь» зрабіў зараднае прыстасаванне для электрамабіляў пад кітайскі стандарт
«Цуд айчыннай вытворчасці», паказаны Лукашэнку, аказаўся амерыканскім прадуктам
Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!
Канец эпохі: сёння апошні дзень працы Internet Explorer
Інжынер Google сцвярджае, што ў штучнага інтэлекту з'явілася душа і свядомасць. За гэта яго адхілілі ад працы
Каханне і сэкс
«Замест партнёра ўяўляю іншага чалавека. Чаму?» Задаем няёмкія пытанні пра сэкс
«У яго да мяне, мабыць, нічога не было. Проста сэкс». Гісторыі таго, як пераезд паўплываў на адносіны паміж каханымі 
«Часам я ўяўляю, як займаюся сэксам і на мяне нехта глядзіць»
Хочаце ажывіць старое каханне? Хутка для гэтага хопіць некалькіх таблетак
Былы муж Брытні Спірс спрабаваў сарваць яе вяселле
З басейна — у 200-хвілінны порнафільм. Як спартсменкі зарабляюць у ХХХ-індустрыі
«У маім асяроддзі шмат людзей, у якіх элементарна няма сэксу месяцамі, а то і гадамі»
Свет
Прэзідэнт Літвы аб санкцыях у дачыненні да калінінградскага транзіту: Пра саступкі Расіі не можа быць і гаворкі
Борыс Джонсан запрасіў Зяленскага ў Лондан
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што ўлады краіны шукаюць альтэрнатыву расійскай нафце
Украіна заявіла, што не будзе рабіць крокі па ўступленні ў НАТА
Вярхоўны суд ЗША адмяніў пастанову, якая гарантавала права на аборт. Байдэн назваў рашэнне «трагічнай памылкай», у буйных гарадах пачаліся пратэсты
Блінкен пра патрабаванне Расіі правяраць украінскія караблі: З чаго б гэта раптам?
Наўседа: НАТА патрэбна большая прысутнасць у Балтыі з-за расійскай пагрозы з Беларусі
Галоўнае
Ложкі — у тры ярусы. У якіх умовах вікіпедыст Бернштэйн правёў тры месяцы да суда
Рэцэпт на выхадныя. Дыетычныя чызкейкі — такія лёгкія і простыя ў гатаванні
Сёння раніцай бамбілі Кіеў. Па горадзе выпусцілі 14 ракет
На Лунінеччыне праходзіць фестываль «Лунінецкія клубніцы» ФОТА
Што цяпер з жамчужынай неаготыкі — капліцай роду Ажэшкаў у Закозелі, чый стан яшчэ 20 гадоў таму прызналі крытычным
Ядзерны шантаж — галоўная выснова з сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. «І вось тут роля Беларусі вельмі вялікая»
Прафесійная падарожніца распавяла, як збірацца ў паездкі і якія тры рэчы абавязкова ўзяць з сабой
Усяго патроху
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Уласнікам аграсядзіб загадалі паведамляць пра людзей з нацыянальнай сімволікай і пра любыя групы больш як з 20 чалавек
«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку
«Вяртайцеся, пакайцеся, і я вас усіх пасаджу». Слава Камісаранка выклаў частку новага стэндапа, там зноў шмат пра Лукашэнку
Фота / Відэа
«Гэта БНФаўцы, і я іх ненавіджу!» На судзе над Аўтуховічам ваўкавыскі міліцыянт расказаў пра маральную ізаляцыю сваёй сям'і пасля ўдзелу ў рэпрэсіях
У Салігорскім ЗАГСе адначасова зарэгістравалі шлюб тры пары байкераў ФОТА
Апытанка
Самае чытанае
Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК
«Прафесійная дэфармацыя». Калегі Паршына дэталёва разабралі стральбу па падлетку
Стала вядома, з чаго Паршын мог страляць па падлетку
У Кітаі пачынаюцца сур’ёзныя праблемы ў эканоміцы. Вось чым гэта пагражае ўсяму свету
«Жыву ў свабоднай краіне»: падлетак пасадзіў на зямлю экс-кіраўніка ГУБАЗіКа. Той у адказ пачаў страляць ПАДРАБЯЗНАСЦІ
Самае лайканае
Зяленскага ўвесь час суправаджае гэты ахоўнік. Вось што пра яго вядома
Хабар, пʼянства, выкарыстанне даных у сваіх мэтах. Кіберпартызаны апублікавалі інфармацыю з асабістых спраў супрацоўнікаў ГУБАЗіК
Дадайце гэта ў пральную машыну — атрымаеце ваў-эфект
Ва Украіны новы «краш» — чарнігаўскі паліцэйскі Яўген Івашчанка. Паглядзіце і вы на яго ШМАТ ФОТА
Максім Кац пакрыўдзіўся на беларускі мем
Гарачыя тэмы
Беразвечча. У месцы, палітым крывёй тысяч ахвяраў савецкага і нацысцкага рэжымаў, і сёння пакутуюць бязвінныя людзі 
Ягора Марціновіча перавялі ў атрад бабруйскай калоніі
Зяленскага ўвесь час суправаджае гэты ахоўнік. Вось што пра яго вядома
Зноў затрымалі былую палітзняволеную, якая месяц таму выйшла на волю
Хочаце менш хварэць? Эксперты назвалі кавідныя звычкі, якіх варта прытрымлівацца ўвесь час
Максім Кац пакрыўдзіўся на беларускі мем
Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд
«Я як прыйшоў, адразу падумаў: забойцы. Так і аказалася». Навальны расказаў пра свой новы атрад у калоніі
Усе зноў загаварылі пра Сувалкскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх