Пратакол па арт. 24.3 КаАП на Маслоўскую склалі нібыта за адмову адчыніць дзверы для правядзення вобшуку. Віну сваю Ніна не прызнала. Яна растлумачыла, што а 7 раніцы яе разбудзіў званок у дзверы. Каб адчыніць іх, ёй было неабходна апрануцца, таму для гэтага ёй спатрэбілася каля пяці хвілін. Пасля гэтага яна адразу адчыніла дзверы супрацоўнікам міліцыі.

Суддзя Кулік абурылася таму факту, што Ніна адчыніла не адразу:

— Чаму вы не падышлі і не запыталі, хто вам звоніць у дзверы? Чаму адразу не адчынілі? Вам ёсць чаго баяцца?

Вядома, што ператрус праводзілі чатыры супрацоўніка міліцыі. Па словах Маслоўскай, ніхто з сілавікоў не прасіў адчыніць дзверы і не агучылі, што грукаецца менавіта міліцыя.

Сведкі-міліцыянты на судзе сцвярджалі, што яны неаднаразова прасілі Маслоўскую адчыніць і паказвалі ёй пастанову на ператрус. Таксама яны казалі, што нібыта Ніна заявіла ім аб тым, што «не будзе адчыняць дзверы». На іх думку, у кватэру пенсіянерка пусціла толькі праз 20 хвілін.

Маслоўская лічыць гэта хлуснёй. Жанчына папрасіла зняць аднаго са сведак маску, каб яго апазнаць, але суддзя нагадала, што сведка засакрэчаны. Таксама адзін з сілавікоў заявіў, што не памятае, як выглядае кватэра жанчыны, бо «праводзіў у той дзень больш за пяць ператрусаў».

Пенсіянерка на судзе дадала, што ў яе цыстыт і высокі ціск, таму папрасіла перадаць таблеткі, але вядома, што ў РУУСе пасля суда іх не прынялі ад сваякоў.

Суддзя Анастасія Кулік прызнала Ніну вінаватай і пакарала яе 8-сутачным арыштам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?