«Каля 12-й гадзіны на беларуска-ўкраінскай мяжы ў раёне пункта пропуску «Новая Рудня» Мазырскага пагранатрада зафіксавана парушэнне паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь з боку Украіны. Украінскі вайсковы верталёт Мі-8 на вышыні каля 100 м перасёк дзяржаўную мяжу і заляцеў на глыбіню да 1 км на тэрыторыю Беларусі», — сказана ў паведамленні ведамства, да якога таксама прымацавана відэа.

Украіна пра «парушэнне мяжы» з Беларуссю: перасячэння не было

У той жа час у каментары «Украінскай праўдзе» памочнік кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка нагадаў, што з 23 лістапада на мяжы з Беларуссю ідзе Сумесная спецыяльная памежная аперацыя «Палессе», у межах якой прымяняецца авіяцыя і беспілотнікі, але падкрэсліў, што факту перасячэння мяжы з Беларуссю не было.

«У ахове і маніторынгу мяжы актыўна выкарыстоўваецца авіяцыя, аднак тое, што заявіў сёння беларускі бок пра парушэнне паветранай прасторы, не адпавядае рэчаіснасці», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру