Дзмітрый Круты

Дзмітрый Круты

Паводле слоў Крутога, 65% прыросту эканомікі ў наступным годзе чакаецца за кошт экспартных паставак. Прагназуецца, што экспарт вырасце прыкладна на $2,7 мільярда або 106,3%.

Асноўныя рынкі — Кітай (+32%), Расія — +9,5% і Афрыканскі кантынент — +52%. Асноўныя краіны ў Афрыцы — Егіпет і Зімбабвэ, тут ужо ёсць канкрэтныя кантракты па пастаўцы беларускай тэхнікі. Гэта трактары, грузавікі, прадукцыя сельгасмашынабудавання.

Што з пастаўкамі ў Еўрасаюз?

«Натуральна, з улікам санкцыйнага ціску і аналізу па тых прадпрыемствах, якія знаходзяцца ў адпаведных спісах, была складзеная больш творча матрыца паставак тавараў у Еўропу. Тыя тавары і паслугі, якія не трапілі пад санкцыі, — па ім не плануецца ніякага падзення», — сказаў Дзмітрый Круты.

Ён адзначыў, што ўжо цяпер прыйшло прыкладна 50% экспартных заявак.

«Па той групе, якая знаходзіцца ў санкцыйным спісе, паводле ацэнак экспертаў — прыкладна $250-300 мільёнаў на год. Гэта ў першую чаргу энергетычная група, нафтахімічная. Плануецца, натуральна, зніжэнне паставак, таму ідзе пераарыентацыя патокаў на тыя рынкі, пра якія я сказаў вышэй. Гэта задача нумар адзін для нашых прадпрыемстваў», — акцэнтаваў Круты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0