Па версіі СК, Сапега адміністравала тэлеграм-канал, які займаўся дэанонам сілавікоў.

Мінімальны тэрмін па інкрымінаваным артыкуле — 6 год з улікам таго, што Сафія заключыла дасудовае пагадненне са следствам.

Па даных крыніц, Сапега знаходзіцца ў цяжкім псіхалагічным стане, яна падаўленая і разгубленая, не спіць па начах.

Толькі пасля суда Сапегу змогуць экстрадаваць у Расію. Яе таксама зможа памілаваць Лукашэнка, сказаў Бі-бі-сі адвакат Антон Гашынскі, які будзе займацца гэтымі працэдурамі па справе Сапегі.

Са слоў крыніц, у пятніцу Сафію Сапегу выклікалі ў СК на следчыя дзеянні. Да гэтага з 20 кастрычніка яна знаходзілася пад хатнім арыштам у беларускім горадзе Ліда, у кватэры бацькоў, дзе яна прапісаная. Пры гэтым бацькі былі вымушаныя перасяліцца на дачу. Сувязі з дачкой у іх, па словах крыніц, з сярэдзіны кастрычніка не было.

Сафія Сапега была затрыманая разам з Раманам Пратасевічам 23 мая пасля прымусовай пасадкі ў Мінску рэйса Афіны — Вільня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?