Паводле апошніх даных СААЗ, «амікрон» выявілі як мінімум у 38 краінах, але аб смяротных выпадках пакуль не паведамлялася. Апошнімі краінамі, якія пацвердзілі выпадкі новага каранавіруса, сталі ЗША і Аўстралія.

Разам з тым дырэктар СААЗ па надзвычайных сітуацыях Майкл Раян папярэдзіў, што могуць спатрэбіцца тыдні, каб вызначыць, наколькі заразны гэты варыянт каранавіруса, ці выклікае ён больш цяжкае захворванне і наколькі эфектыўныя супраць яго лекі і вакцыны.

«Мы збіраемся атрымаць адказы, якія патрэбныя ўсім», — сказаў Майкл Раян.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна