«Унутры падатковай сістэмы будуць трансфармацыі. Гэта ўвядзенне з ліпеня падатку на дададзеную вартасць для інтэрнэт-гандлю, для электронных пляцовак, якія мелі прадстаўніцтва ў Беларусі да нядаўняга часу, але цяпер ўцяклі, пакінулі толькі пункты выдачы тавараў, перасталі плаціць абсалютна падаткі. І цяпер, спрабуючы прыкрывацца у тым ліку заступнікамі у Расіі, кажуць: мы ПДВ у Беларусі плаціць не будзем. Мы ім кажам: добра, прынясіце тады заключэнне, што вы заплацілі гэты падатак у Расіі. Заключэнне таксама не прыносяць.

Таму ў рамках Еўразійскага саюза гэтая тэма будзе падымацца. Павінна быць выпрацаванае адзінае рэгуляванне. Мы ж не просім чагосьці для сябе дадаткова. Мы кажам: давайце правілы гульні будуць для ўсіх аднолькавыя. Таму што сегмент інтэрнэт-гандлю стаў занадта значным. Гэта ўжо 6% у агульным абароце, гэта нямала. Дазволіць яму знаходзіцца ў абсалютна шэрай зоне і не плаціць падаткі, ну ніхто, ні адна краіна гэтага не дазволіць», — адзначыў Дзмітрый Круты.

Паводле яго слоў, ПДВ для даходнай часткі беларускага бюджэту — занадта значны падатак.

«Гэта 40%. Гуляцца з ПДВ нельга ні ў якім выпадку», — лічыць Дзмітрый Круты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0