5 снежня ў Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны быў выкліканы ваенны аташэ пры пасольстве Украіны. Яму была ўручаная нота пратэсту ў сувязі з частымі парушэннямі ўкраінскім бокам дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы, гаворыцца ў паведамленні беларускага ведамства.

Падставай паслужыла парушэнне 4 снежня мяжы ўкраінскім верталётам тыпу Мі-8 у раёне Новай Рудні.

Вайсковаму аташэ было даведзена, што ўкраінскі бок пазбягае дыялогу для вырашэння спрэчных пытанняў, як па лініі міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, так і кантролю над узбраеннямі, зазначае Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0