AFP

Звяртаючыся да прысутных на сустрэчы, Папа заўважыў, што ў той час, як у свеце паволі праводзіцца ўсеагульная вакцынацыя і вядзецца барацьба з кліматычнымі зменамі, вырашэнне праблемы міграцыі, здаецца, стаіць на месцы. Аднак, на кон пастаўленыя чалавечыя жыцці і мірная будучыня, якая залежыць ад таго, ці будуць інтэграваны мігранты ў грамадства, папярэдзіў Францішак.

«Толькі калі адбудзецца прымірэнне з самымі слабымі, тады будучыня стане квітнеючай, бо калі бедныя адкідваюцца, адкідваецца мір. Закрытасць і нацыяналізм — нас вучыць гісторыя — прыводзяць да катастрафічных наступстваў (…) Гэта ілюзія — думаць, што магчыма захаваць сябе, баронячыся ад слабых, якія грукаюць у дзверы», — сказаў Папа.

Ён, у прыватнасці, заклікаў паглядзець у твары дзяцей-мігрантаў, адчуць сорам перад імі, нявіннымі, якім належыць будучыня.

«Яны заклікаюць да нашага сумлення: «Які свет вы пакінеце нам?». Давайце не будзем паспешліва адводзіць позірк ад страшных фотаздымкаў іх маленькіх цел, якія нерухома ляжаць на пляжах. Міжземнае мора, якое на працягу тысячагоддзяў злучала розныя народы і далёкія землі, ператвараецца ў халодныя могілкі без надмагільных пліт. Гэты вялікі басейн, калыска шматлікіх цывілізацый, сёння здаецца люстэркам смерці. Не дазволім, каб mare nostrum ператварылася ў запусцелае mare mortuum, каб гэта месца сустрэчы стала арэнай сутыкненняў! Не дазволім, каб гэта «мора ўспамінаў» ператварылася ў «мора забыцця». Прашу вас, давайце спынім гэтае крушэнне цывілізацыі!», — заклікаў Папа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?