Фота Вячаслава Цуранава, «Мінская праўда»

Фота Вячаслава Цуранава, «Мінская праўда»

Гаворка ідзе пра будынак 1954 года на вуліцы Валадарскага, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Раней тут часткова знаходзіўся Вярхоўны суд, пакуль не пераехаў у пампезны будынак на вуліцы Арлоўскай. Нягледзячы на тое, што эканамічны суд заняў месца суда ж, нямала сродкаў патрацілі на рэканструкцыю і рамонт будынка.

Як адзначае «Мінская праўда», пры аздабленні фасада выкарыстоўвалі матэрыялы, аналагічныя па ўласцівасцях гістарычным, будаўнікі ўзнавілі элементы архітэктурнага дэкору. 

Цяпер у будынку восем залаў для судовых пасяджэнняў, якія абсталяваныя сістэмай аўдыя- і відэафіксацыі. Застаецца толькі спадзявацца, што сістэма будзе працаваць, у Доме правасуддзя на вуліцы Сямашкі, дзе знаходзяцца тры раённыя суды, гукаўзмацняльная апаратура не працуе вось ужо некалькі год. Па словах супрацоўнікаў, яна першапачаткова была зробленая няправільна.

Колькі каштаваў бюджэту рамонт будынка на Валадарскага? Больш за 10,7 млн рублёў, або 4,3 млн долараў. Адзначаецца, што цяпер у будынку ёсць безбар’ернае асяроддзе для людзей з абмежаванай мабільнасцю. 

Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала заявіў, што шмат хто прэтэндаваў на будынак у цэнтры Мінска, але было вырашана, што сюды пераедзе эканамічны суд Мінскай вобласці, які да гэтага займаў некалькі паверхаў у будынку каля станцыі метро Партызанская. 

«Мы ганарымся будынкам, вы самі чулі, колькі гэта каштуе! — заявіў Сукала на адкрыцці. — Тым не менш, Вярхоўны суд адшукаў сродкі і магчымасць».

Нагадаем, што новы будынак для Вярхоўнага суда, які адкрылі ў 2019-м, каштаваў каля 77 млн долараў, грошы бралі з рэспубліканскага бюджэту і бюджэту Мінска, у інвестараў (напрыклад, 2 млн долараў узялі ў іранскай кампаніі «Кейсан», якая на восем год затрымлівае здачу амбіцыёзнага комплекса «Магніт Мінска»). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0