Скрыншот СТБ

Нагадаем, што праз выяўленне амікрона многія краіны абмяжоўваюць, або нават спыняюць авіязлучэнне з Паўднёвай Афрыкай і ўводзяць каранцін для тых, хто вяртаецца. Разам з тым СААЗ заявіла, што пакуль смяротных выпадкаў ад новага штама не зафіксавана. 

«У цэлым сітуацыя не памянялася, як такой панікі няма, і народ дастаткова спакойна сябе адчувае з разуменнем таго, што ён жыве ва ўмовах каранавіруса, ва ўмовах пандэміі», — расказаў Максім Несцярэнка.

«З таго моманту, калі былі спыненыя авіязносіны з ПАР, мы ўсталявалі кантакт, і да нас звярнуліся ў амбасаду беларускія грамадзяне, якія знаходзіліся тут з рознымі мэтамі: як з дзелавымі, так і з турыстычнымі. На гэты момант у нас ёсць інфармацыя пра 11 грамадзян Беларусі, якія хочуць вярнуцца на радзіму. Мы працуем з авіякампаніямі, перавозчыкамі, з тураператарамі, з нашымі калегамі па дыпламатычным корпусе ў ПАР для таго, каб знайсці варыянты вяртання іх на радзіму. Мы прапрацавалі з нашымі беларускімі турагенцтвамі магчымыя варыянты, цяпер прапанавалі нашым беларускім грамадзянам, як можна выехаць на радзіму з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі», — расказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру