У выніку пацярпелі некалькі чалавек, у тым ліку журналісты і сам Зэмур, які атрымаў лёгкую траўму запясця: адзін з прысутных груба схапіў яго ў той момант, калі палітык накіроўваўся для выступу на сцэну.

На мітынг, які адбыўся ў горадзе Вільпэн, падтрымаць 63-гадовага Зэмура прыйшлі некалькі тысяч чалавек. «Калі я атрымаю перамогу на выбарах, гэта стане пачаткам адваявання самай выдатнай краіны ў свеце», — заявіў ён. Сваю новую партыю Зэмур збіраецца назваць Reconquetе. На беларускую гэтую назву можна перакласці як «адваяванне», або іспанскім «рэканкіста»

На думку Зэмура, сучасная Францыя пакутуе ад іміграцыі, якой трэба пакласці канец. Публіцыст выступае супраць імігрантаў з ісламскіх краін і ўжо двойчы пераследаваўся правасуддзем за распальванне нянавісці да мусульман.

Страсці падчас перадвыбарчага мітынгу разгарэліся, калі ў зале ўсталі з крэслаў некалькі актывістаў у футболках з лозунгам «Не расізму». Як паведамляе агенцтва AFP, непасрэдна пасля гэтага прыхільнікі Зэмура накінуліся на іх і пачалі кідаць крэсламі, піша Deutsche Welle.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0