Фота Юліі Дзёмінай

6 снежня расійская турыстка Юлія Дзёміна, што прыбыла з ПАР, заявіла, што ў яе знайшлі амікрон-штам каранавіруса. Па словах жанчыны, аб заражэнні ёй паведамілі медыкі. Дзёміна адзначыла, што на просьбу паказаць вынікі даследавання ёй адказалі: «А ў нас няма». Афіцыйнае пацверджанне гэтай інфармацыі адсутнічае.

Днём раней стала вядома,што ў дзевяці расіян зроблены ў аэрапорце ПЛР-тэст на каранавірус апынуўся станоўчым. Яны знаходзяцца ў абсерватары пад медыцынскім наглядам, піша lenta.ru.

У сваю чаргу афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў прапанаваў не каментаваць непацверджаныя звесткі аб выпадку выяўлення амікрон-штама.

Таксама два выпадкі зафіксаваныя ў Латвіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?