06.12.2021 / 15:37 У Пружанах затрымалі былога дырэктара «Пружанскага палацыка» 5 снежня ў Пружанах затрымалі Юрыя Зялевіча. Прычыны і абставіны затрымання пакуль невядомыя. Юрый працаваў дырэктарам музея-сядзібы «Пружанскі палацык» 20 гадоў. Але ў снежні 2020 года ён вымушаны быў пакінуць працу «па дамоўленасці бакоў».