Каб вырашыць, што будзе выяўленае на новых банкнотах, ЕЦБ створыць фокус-групы, у якія ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх краін еўразоны.

Яны дапамогуць скласці спіс тэм для новага дызайну, з якіх потым абяруць найлепшую. Канчатковае рашэнне будзе прымаць кіраўніцтва цэнтрабанка пасля грамадскіх кансультацый.

Гэта першы поўны рэдызайн банкнот еўра за два дзесяцігоддзі. Да гэтага банк толькі абнаўляў іх знешні выгляд, каб дадаць новыя сродкі абароны ад падробак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0