«На сённяшні дзень ужо прапанавана каля 170 імпартазамяшчальных праектаў на агульную суму каля 13 млрд рублёў (каля $5,1 млрд) інвестыцый. З гэтага пула праектаў мы выбралі найбольш значных 47 [праектаў] з аб'ёмам інвестыцый каля 8 млрд рублёў (каля $ 3,1). Гэтыя 47 праектаў дазволяць нам стварыць прадукцыі больш чым на $9 млрд імпартазамяшчэння», — адзначыў кіраўнік Мінэканомікі.

Паводле яго слоў, краіна ў 2021 годзе сутыкнулася «з беспрэцэдэнтнымі выклікамі» — гэта пандэмія і санкцыі, якія абвешчаныя ў дачыненні да Беларусі.

«У гэтых умовах, калі нам забараняюць свабодна гандляваць на рынках, прымусова разрываюць сувязі, мы павінны шукаць тыя меры, якія дазваляюць нівеляваць выдаткі», — сказаў Чарвякоў.

Асаблівую значнасць, па яго словах, набывае ў гэтых абставінах «імпартазамяшчэнне як інструмент процідзеяння санкцыям».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0