Delfi

«Вяртанне мігрантаў у краіны паходжання з'яўляецца складаным і доўгім працэсам. Утрыманне аднаго мігранта абыходзіцца Літве ў год у 11 тыс. еўра — гэта насамрэч вялікі цяжар для дзяржавы. Мы шукаем спосабы, як заахвоціць да вяртання і спадзяемся, што павышэнне выплаты павысіць колькасць тых, хто вырашыў вярнуцца», — сказала Білатайце.

Міністэрства адзначае, што асноўная частка гэтых выплат будзе фінансавацца за кошт сродкаў, прадастаўленых Літве Еўракамісіяй на барацьбу з міграцыйным крызісам.

Паводле інфармацыі МУС, Дэпартамент міграцыі завяршыў разгляд прашэнняў аб прытулку мігрантаў, якія незаконна трапілі ў Літву з Беларусі. Яны былі зарэгістраваныя летам і ў верасні.

З 3272 заяў прытулак прадастаўлены 54 замежнікам — астатніх чакае высылка з краіны.

Прытулак дадзены грамадзянам Сірыі, Емена, Ірака, Эрытрэі, Афганістана. Яны атрымаюць дазвол на жыхарства ў Літве і будуць удзельнічаць у праграме інтэграцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру