Бальніца ў Талачыне. Фота Сяргея Гапона, ПРААН у Беларусі

Следчыя пачалі праверку па заяве жанчыны. Дзве судова-медыцынскія экспертызы паказалі, што дзеянні медыкаў па неасцярожнасці прывялі да цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Эксперты прыйшлі да высновы, што дактары перад правядзеннем аперацыі не зрабілі поўнае інструментальнае даследаванне, гэта прывяло да пашкоджання ўнутраных органаў, як вынік — адзін з іх давялося ампутаваць. 

Жанчына звярнулася і ў суд, яна патрабавала спагнаць з бальніцы 30 тысяч рублёў маральнай шкоды, каля 1200 рублёў маёмаснай шкоды (страты заробку і грошы, патрачаныя на лячэнне), 700 рублёў кампенсацыі за юрыдычную дапамогу.

Пацыентка выйграла працэс, але суд зменшыў сумы: бальніца заплаціць ёй 18 тысяч рублёў маральнай шкоды, каля 760 рублёў матэрыяльнай шкоды і каля 380 рублёў — за зварот па юрыдычную дапамогу. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?