• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 3 з 5
08.12.2021 / 18:09

«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?

Палітычныя рэжымы як спосабы кіравання падзяляюцца на дэмакратычныя і не. Антыдэмакратычныя, у сваю чаргу, ужо бываюць аўтарытарнымі і таталітарнымі з уласнымі асаблівасцямі. Які з іх цяпер характэрны для Беларусі? Тэрор у нас ужо ці пакуль яшчэ не? Якую форму рэжым можа прыняць у будучыні? Папрасілі дапамагчы разабрацца ў гэтых паняццях палітолага, дырэктара BISS Пятра Рудкоўскага.

Пётр Рудкоўскі. Фота racyja.com

«Аўтарытарная сістэма ў нас аформілася напрыканцы 1996 года»

«Наша Ніва»: Якія формы палітычнага рэжыму зведала Беларусь за час сваёй незалежнасці? Якія прызнакі дазваляюць пра гэта казаць?

Пётр Рудкоўскі: Я аперую трохэлементным падзелам: на дэмакратычныя, гібрыдныя і аўтарытарныя рэжымы. У першай палове 90-х у Беларусі быў гібрыдны рэжым: існавала палітычная канкурэнцыя, поле гульні было няроўным.

Наменклатура, стрыжнем якой быў Савет міністраў, знаходзілася ў больш выйгрышным становішчы, чым канкурэнты. Але паказчык дэмакратыі быў цалкам прыстойны. Паводле некаторых індэксаў, узровень дэмакратыі быў вышэйшы, чым, напрыклад, у Харватыі.

Пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі яшчэ паўтара года рэжым заставаўся гібрыдным. Можна растлумачыць, у чым ён палягаў, на прыкладзе шахмат. Уявім сабе, што на старце ў аднаго шахматыста ёсць усе фігуры, а ў другога — толькі палова. Умовы няроўныя, але правілы гульні збольшага працуюць. Пры вялікім таленце або добрым збегу абставінаў у апанентаў ёсць шанец выйграць.

Калі зноў пераносіць на палітыку: у кіруючай групы ёсць шэраг стартавых пераваг — фінансавых, медыйных, адміністрацыйных. Але базавыя дэмакратычныя правілы ў асноўным таксама дзейнічаюць. У прыватнасці, падчас выбараў няма масавых фальсіфікацый. Махінацыі, калі і маюць месца, то яны тонкія і не дужа маштабныя (напрыклад, подкуп выбаршчыкаў, выбарчыя каруселі).

Лукашэнка ў 1994 годзе выйграў выбары ва ўмовах несумленнай канкурэнцыі: тады адміністрацыйны рэсурс працаваў на карысць групы Кебіча. Але, нягледзячы на няроўныя стартавыя ўмовы, Лукашэнка здолеў перамагчы.

Сапраўдны дзяржаўнік і патрыёт на яго месцы паспрабаваў бы выкарыстаць гэты выйгрыш для ўмацавання дэмакратычных інстытутаў. Лукашэнка ж пайшоў у адваротным напрамку: ліквідаваў іх.

Напрыканцы 1996 года ў нас аформілася аўтарытарная сістэма. У залежнасці ад перыяду, рэжым быў або больш жорсткі, або больш мяккі. Два перыяды адноснай лібералізацыі ў межах аўтарытарызму — гэта 2008-2010 і 2014-2019 гады.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«Тэрор (запалохванне) — сталы элемент практычна любой аўтакратыі»

«НН»: Якая адметнасць у беларускай аўтакратыі?

ПР: Надзвычай высокая ступень персаналізацыі — канцэнтрацыя ўлады ў руках аднаго чалавека. Паводле даных інстытута V-Dem (Varieties of Democracy), індэкс персаналізацыі дзяржаўнай улады ў Беларусі нават вышэйшы, чым у Саудаўскай Аравіі з яе абсалютнай манархіяй. Колішняя характарыстыка Зянона Пазняка тут цалкам да месца: «Яшчэ не Бог, але ўжо і не папа».

Яшчэ адна адметнасць — адсутнасць партыі ўлады: то-бок, моцнай і ўплывовай партыі, якая падтрымлівае прэзідэнта і грае ключавую ролю ў дзяржаўных структурах: перадусім парламенце, мясцовых органах улады.

Абсалютная большасць сучасных аўтакратый функцыянуюць пры дапамозе партыі ўлады. Такія ёсць у Расіі («Адзіная Расія»), у Казахстане («Нур Атан»), Азербайджане («Новы Азербайджан»). У Венесуэле, Паўночнай Карэі, Кітаі, Таджыкістане, Туркменістане, Узбекістане, на Кубе таксама ёсць партыі ўлады (што праўда, іх роля і палітычная значнасць вар'іруюцца).

У Беларусі такой партыі няма, але ў верасні Давыдзька заявіў, што ёсць рашучасць стварыць такую ў агляднай будучыні. Сам Лукашэнка, па ўсёй бачнасці, не асабліва жадае з’яўлення такой партыі.

«НН»: Некаторыя эксперты называюць тое, што адбываецца ў Беларусі, тэрорам…

ПР: Тэрор, то бок запалохванне — гэта сталы элемент практычна любой аўтакратыі. Пытанне тут у маштабе. У М'янме цягам апошніх дзесяці месяцаў з часу ваеннага перавароту было забіта больш за тысячу пратэстоўцаў.

У Сінгапуры за перыяд з 1950-га па 2015-ы пры найбольш скрупулёзных падліках налічваецца 1315 палітычных затрыманняў, а памерлі ў кантэксце палітычнага пераследу за ўвесь гэты перыяд тры асобы.

У першым выпадку мы маем справу з сістэматычным і брутальным запалохваннем грамадства, у другім — з кропкавым прэсінгам. Па мерках аўтакратый — даволі мяккім.

Беларускаму рэжыму, на жаль, бліжэй да М'янмы, але ён не перайшоў у стадыю масавых забойстваў грамадзян. Таму я б казаў, што мы назіраем аўтакратыю з элементамі тэрору.

«Людзі даверылі ўладу пэўнаму чалавеку, а ён растаптаў гэты давер»

«НН»: Што дазволіла аформіцца рэпрэсіўнай сістэме ў Беларусі?

ПР: Калі глядзець з перспектывы канкрэтных асобаў, якія паўплывалі на гістарычна-палітычны працэс, безумоўна, Лукашэнка і яго беларускія ды расійскія хаўруснікі нясуць вялікую адказнасць за ўсталяванне сістэмы фальшу і рэпрэсій.

Не памяншаючы ролі персанальнай адказнасці, звярну ўсё ж увагу на тое, што ўсталяванне дэмакратычнага ладу — гэта амаль заўсёды доўгі працэс, які расцягваецца на дзесяцігоддзі.

У Аргентыне першыя спробы ажыццявіць дэмакратычныя прынцыпы былі распачатыя ўжо ў 1857 годзе. Але мінула больш за сто год, пакуль усталявалася стабільная дэмакратыя, якая вядзе адлік ад 1984 года. У Тунісе дэмакратычныя перамены адбыліся вельмі хутка, усяго цягам дзесяці месяцаў, але сёлета мы назіраем трэнд на аўтакратызацыю.

Што ж, 95% гісторыі чалавецтва пазначана існаваннем ва ўмовах розных форм аўтакратыі. У чалавецтва ў цэлым яшчэ зусім мала досведу жыцця ў дэмакратыі.

«НН»: Пра Беларусь часта кажуць: у народа быў і ёсць попыт на «моцную руку». То бок, беларусы самі вінаватыя шмат у чым?

ПР: Попыт на «моцную руку» — адно, а стаўленне да катаванняў і забойстваў — зусім іншае. Так, у Беларусі доўгі час быў попыт на «моцную руку». Што праўда, у розныя часы былі розныя матывы для гэтага. У 90-х большасць хацела стабільнасці і парадку, аднаўлення хаця б савецкіх стандартаў жыцця. У нулявых — эканамічны рост у многіх асацыяваўся менавіта з эфектам «моцнай рукі».

Беларусы хацелі не шмат — проста эфектыўнай улады. У сітуацыі палітычнай безальтэрнатыўнасці менавіта «моцная рука» Лукашэнкі ўспрымалася многімі як больш-менш эфектыўная. Але дастаткова было паўтарамесячнай прысутнасці на палітычнай сцэне Віктара Бабарыкі, як Лукашэнка раптам стаў героем мемаў пра 3%.

Ясна, што ў рэальнасці яго падтрымка была (і застаецца) не самай маленькай: у раёне 15-30%, але ў сітуацыі з'яўлення веры ў альтэрнатыву ўся харызма «моцнай рукі» губляе ўсякую моц.

Слабы, мяккі кіраўнік не ёсць ідэалам дзяржаўнага дзеяча. І гэта нармальна, што людзі ў многіх грамадствах аддаюць перавагу «моцным». Маргарэт Тэтчэр — моцная, часам нават жорсткая лідарка. Лі Куан Ю (прэм'ер Сінгапура ў 70-80-я) — таксама. Іншая справа, што арыентацыя на «моцных» мае свае рызыкі.

Я гэта да таго, што так, у з'яўленні рэжыму Лукашэнкі попыт беларусаў на «моцную руку» адыграў вялікую ролю, але гэта не значыць, што попыт на моцную ўладу ёсць аўтаматычна нечым ганебным. Людзі даверылі ўладу пэўнаму чалавеку, а ён растаптаў гэты давер. Вось у гэтым праблема.

«НН»: Ці паўплывала нейкім чынам на афармленне сённяшняга беларускага рэжыму тое, што мы — спадчыннікі СССР?

ПР: Вельмі слабая нацыянальная ідэнтычнасць, адсутнасць досведу жыцця ва ўмовах рынкавай эканомікі і ментальная прывязка да Расіі — гэта абумовіла эфект каляіны, устаноўку на інтэграцыю з Расіяй і неразуменне сэнсу нацыянальнага адраджэння.

«НН»: На тэрыторыі Беларусі хоць калі-небудзь спрабавалі дэмакратыю на смак?

ПР: Дэмакратыя ў сучасным разуменні прадугледжвае як мінімум дзве рэчы: магчымасць усіх дарослых грамадзян прымаць удзел у выбары найвышэйшага кіраўніцтва краіны, наяўнасць грамадзянскіх правоў і свабод.

Дэмакратыі ў такім разуменні на тэрыторыі Беларусі ніколі не было. Але былі некаторыя прататыпы: шляхецкая дэмакратыя Рэчы Паспалітай, дэмакратычны праект БНР, культурны плюралізм БССР у першай палове 20-х гадоў ХХ стагоддзя.

«НН»: Без чаго не змог бы існаваць такі палітычны лад? Што дапамагае яму трымацца?

ПР: Цягам першых 10-15 гадоў рэжым меў добрую базу: шырокая грамадская падтрымка, сацыяльны кантракт (бяспека і эканамічны рост за апалітычнасць), а таксама Крэмль, які страхаваў рэжым у крытычныя моманты. У 2014-2019 гады першыя дзве апоры сталі праблематычнымі, але з'явіліся дзве іншыя: дыпламатычныя поспехі ў кантэксце расійска-украінскага канфлікту і эканамічная лібералізацыя.

У 2020 годзе ўсе названыя фактары стабільнасці рэжыму рухнулі, за выключэннем толькі аднаго, падстрахоўкі Крамля. Яна ў сваю чаргу ўплывае на пазіцыю чыноўнікаў і сілавікоў. Без падстрахоўкі Крамля рэжыму было б вельмі складана выстаяць у 2020 годзе. Не магу выключыць, што нейкім цудам ён выстаяў бы, але шанцы былі б мізэрнымі.

«У 24% выпадкаў асноўным фактарам падзення аўтакратый былі празмерна жорсткія рэпрэсіі, а ў 17% — міжнародны авантурызм»

«НН»: Як яшчэ падзеі 2020-га паўплывалі на трансфармацыю палітычнага строю ў нашай краіне? Ці без іх мы б дайшлі да сённяшняга размаху рэпрэсій так хутка?

ПР: Аўтарытарызм трымаецца на трох слупах: легітымнасць (папулярнасць у народзе або эканамічныя поспехі), рэпрэсіі і лаяльнасць эліт (перадусім эканамістаў, тэхнакратаў і сілавікоў). У 2020 годзе першы слуп амаль цалкам рухнуў, а трэці моцна пакрышыўся. Я маю на ўвазе сыход многіх прафесіяналаў з дзяржаўных структур. У такой сітуацыі заканамерным ёсць узмацненне другога слупа — рэпрэсіўнай сістэмы.

Ёсць нешматлікія выпадкі ў гісторыі: сталінізм, рэжым Мао, калі цягам доўгага часу рэжыму ўдавалася пратрымацца ў асноўным за кошт другога слупа — рэпрэсій. Але гэта хутчэй выключэнне, чым правіла.

Каб перазапусціцца, рэжыму трэба аднавіць легітымнасць (хаця б за кошт эканамічнага росту) і прыпыніць адток прафесіяналаў. Перспектывы тут вельмі цьмяныя. Магчыма, што рэжым ужо стаў закладнікам рэпрэсій: сітуацыя, калі іх паслабленне азначае высокую рызыку народнага бунту, а іх працяг — разбурэнне рэштак легітымнасці і далейшы адток прафесіяналаў.

«НН»: Якую новую форму можа прыняць сённяшні палітычны лад у Беларусі?

ПР: На гэты момант, мяркуючы па ўсім, у Лукашэнкі дзве перспектывы выжывання: далейшая прэзідэнтура або кіраванне пры дапамозе Усебеларускага народнага сходу. Першы сцэнарый — асноўны, другі — запасны. Ці ажыццявіцца адзін з іх і ці будзе паспяховым, складана сказаць. Абодва сцэнарыі не могуць быць паспяхова рэалізаванымі без аднаўлення легітымнасці і прыцягнення ў сістэму прафесіяналаў. А гэта вельмі праблемныя пытанні.

Даследаванне аднаго з вядучых палітолагаў Дэніэля Трызмана паказвае, што ў 24% асноўным фактарам падзення аўтакратый былі празмерна жорсткія рэпрэсіі, а ў 17% — міжнародны авантурызм. У нашым выпадку гэтыя два фактары ўжо прысутнічаюць.

Рэпрэсіі, як для еўрапейскай краіны XXI стагоддзя, проста беспрэцэдэнтныя па сваёй жорсткасці. Цяпер на гэта накладаецца авантурызм з мігрантамі. Існуе імавернасць сур'ёзнага канфлікту з Украінай. Па гэтых двух фактарах — празмерныя рэпрэсіі і міжнародны авантурызм — рэжым трапляе ў групу рызыкі.

Але няма такіх фактараў, якія на 100% прадвызначаюць падзенне рэжымаў. Шмат залежыць ад збегу абставінаў — так званых чорных лебедзяў, фактараў, якія немагчыма прадказаць ані ў плане таго, якога яны тыпу, ані ў плане імавернасці іх з'яўлення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
«Я лічу сілавое рашэнне рэальным». Вось што сказаў Валерый Сахашчык у першай пасля прызначэння прамове
У Мінску назіраецца павышаная колькасць міліцыі і ціхароў на вуліцах 2
Памёр былы кіраўнік Савецкай Беларусі Мікалай Слюнькоў
Адміністрацыйную справу журналісткі Таццяны Матвеевай накіравалі на дапрацоўку ў міліцыю
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Беларусы прайшлі маршам па Варшаве ў другую гадавіну выбараў 2020 года 3
Афіцыйна ў Беларусі цяпер няма ўздыму захворвання на каранавірус
У Іране пасля выхаду роліка, дзе дзяўчына есць марожанае, жанчынам забаранілі здымацца ў рэкламе 3
У Мінску за ўдзел у пратэстах затрыманы аператар на АЗС 2
У Лошыцкай сядзібе пасля рэканструкцыі пачнуць праводзіць вяселлі 2
«Не здолелі перастроіцца на мірную хвалю». Прапагандыст Казакоў крытыкуе джына, якога сам выпусціў з бутэлькі 5
Ізраіль і палесцінцы сёння могуць падпісаць перамір'е 1
Усяго патроху
Шкоднікі вельмі баяцца звычайнага мыла — проста пакладзіце яго ў агародзе і пабачыце эфект 4
Індыйскі красовер Mahindra Scorpio-N зрабіў фурор, за хвіліну аформлена 25 000 перадзамоў
Найбуйнейшая падзея ў свеце кіберспорту будзе асвятляцца па-беларуску 1
Пікнікі, каруселі, салодкая вата. Як беларусы адпачываюць у парках 6
Кавуны ў слоіку на зіму — летні смак цэлы год 6
Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт 6
Летні далікатэс: як хутка пачысціць лісічкі 23
Спорт
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Кітайская каманда будзе гуляць у чэмпіянаце Беларусі па гандболе
«Зрабіла б тое ж самае». Як жыве спартсменка, што сышла з п'едэстала, калі зайграў не яе гімн 5
Здарэнні
У Ельскім раёне ноччу сутыкнуліся тры камбайны. За рулём аднаго з іх быў 14-гадовы падлетак
У Гомельскім раёне 60-гадовы мужчына пагражаў 12-гадоваму падлетку нажом
У мінскім пераходзе п'яная кампанія збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню 5
У Салігорскім раёне чалавек утапіўся ў возеры
На Крыце беларуску абвінавацілі ў выкраданні 7-гадовага дзіцяці 1
Пад Ваўкавыскам выратавалі cабаку і кацяня, якія праваліліся ў калодзеж
У Ваўкавыскім раёне падлетка падчас рыбалкі ўдарыла токам
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Нарколаг — пра бяспечныя дозы выпіўкі, самы шкодны від алкаголю і тое, калі варта звярнуцца па дапамогу 8
Мінздароўя: Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі 70% беларусаў
Сталі вядомыя пяць прыкмет новага штаму кавіду, якія вы можаце не заўважыць
Мова
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Сэрвіс Slounik.org абнавіў дызайн і займеў мабільную версію
Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову 4
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Змяніўся топ рэкламадаўцаў і стала больш расіян. Што адбываецца на рынку медыйнай рэкламы ў Беларусі
Галоўчанка: Эканоміка дэманструе гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці 3
У банкаматах Альфа-банка зноў можна здымаць даляры
Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК
Меркаванні
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 6
Класкоўскі: Не магу прыпомніць прыкладаў, калі ўрад у выгнанні з-за мяжы здзейсніў нейкія пераўтварэнні і скінуў рэжым 9
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 15
Дынько: Стварэнне «кабінетаў» за мяжою часта ўяўляе сабой падмену рэальнай дзейнасці 34
Гісторыя
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Гісторык: Варагі загаспадарылі на Русі, бо заслугі ставілі вышэй за выслугу 4
Культура
«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
«Чума» Альбера Камю і наша сучаснасць. Новае відэа Андрэя Хадановіча
Уладзімір Сцяпан: У іх свая мерка літаратуры — колькасць базавых
У гурта NAVIBAND выйшлі новыя песня і кліп на песню «Свяці». 1
Малдаванка вывучыла беларускую мову і напісала на ёй кнігу 2
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
Навука і тэхналогіі
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма
Навукоўцы часткова аднавілі працу сэрца і мозгу свінні праз гадзіну пасля яе смерці 1
Штучны інтэлект ужо стварае мастацтва. Ці здолее ён замяніць крэатыўны клас? 3
У Кітаі прыдумалі, як праслухоўваць памяшканні праз оптавалаконныя кабелі
Xiaomi паказала гаджэт, які дазволіць кіраваць разумным домам сілай думкі
Навукоўцы высветлілі, дзе на Месяцы лепш за ўсё жыць
Даследаванне: сабакі насамрэч могуць разумець чалавечую дабрыню
Каханне і сэкс
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Правільны мужчына. Беларус-дальнабойнік стаў зоркай TikTok
Свет
Прэм’ер-міністаркі Фінляндыі і Эстоніі выказаліся за абмежаванне выдачы краінамі ЕС турыстычных віз расіянам
Кампанія Tetra Pak прадала расійскі бізнэс за адзін еўра
Зяленскі заклікаў краіны Захаду забараніць уезд для ўсіх расіян 12
Еўрапейскія дыпламаты заклікалі вызваліць беларускіх палітвязняў
Расійскія авіякампаніі пачалі разбіраць самалёты на запчасткі 2
Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі за месяц прасунуліся ў Данбасе максімум на 10 кіламетраў
ФБР правяло ператрус у маёнтку Дональда Трампа
Галоўнае
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
«Я лічу сілавое рашэнне рэальным». Вось што сказаў Валерый Сахашчык у першай пасля прызначэння прамове
«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА
У Мінску назіраецца павышаная колькасць міліцыі і ціхароў на вуліцах 2
Памёр былы кіраўнік Савецкай Беларусі Мікалай Слюнькоў
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў»
абнаўлялася анлайн
28
Змяніўся топ рэкламадаўцаў і стала больш расіян. Што адбываецца на рынку медыйнай рэкламы ў Беларусі
Усяго патроху
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 11
Паглядзіце на чырвоныя лініі на малюнку: яны прамыя ці крывыя? 2
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Фота / Відэа
«Можна прымусіць цярпець, але немагчыма прымусіць любіць». Гутарка з Андрэем Хадановічам пра ролю беларусаў у вайне з імперыяй 5
«Я казаў міліцыянерам «Да пабачэння», а яны мне — «До свидания»! Пасол Францыі пра сваю кароткую работу ў Беларусі 5
Апытанка
Самае чытанае
Ціханоўская стварае кабінет, мэта якога — «дэакупацыя краіны і правядзенне свабодных выбараў» 28
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 11
«Зараз мы цябе ў аўтазак да тлустых закінем». Як склалася гісторыя маладзёнаў са страшнага фота, якое абляцела ўсю краіну
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 26
Як прагнаць павукоў? Калі вы прыменіце гэтыя хітрыкі, павукі збягуць з вашага дому 4
Самае лайканае
«Ёсць тры групы людзей». Азараў раскрыў некаторыя дэталі плана «Перамога» 7
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 26
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды? 28
У Вільні праходзіць канферэнцыя «Новая Беларусь», Латушка і Пракоп'еў патрабуюць стварэння ўрада АНЛАЙН 37
Хто такі Валерый Сахашчык, які ўзначаліў сілавы блок у кабінеце Ціханоўскай 7
Гарачыя тэмы
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Сукенка Карач і кепка Пракоп'ева: як выглядалі ўдзельнікі канферэнцыі «Новая Беларусь» 26
Ірына Халіп: Я не хачу радавацца ніякай «Вуліцы-Ежы», пакуль сядзяць тысячы палітвязняў 15
Вераніка Цапкала: Калі СМІ будуць недастаткова асвятляць усіх палітыкаў, запатрабуем спыніць іх фінансаванне 45
Больш за сто палётаў на курорты і прызначэнні пасля сумеснага адпачынку. Куды і з кім лётаюць Віктар і Лілія Лукашэнкі 22
У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі? 59
Ці праўда, што беларусы носяць у сабе «гены рабства», а ўкраінцы вальналюбцы ад прыроды?
абмяркоўвайце!
28
Просты тэст падкажа, ці можа ў вас быць дыябет. Патрэбная толькі шклянка вады 11
Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расійскую тэхніку? 1
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх