На працягу апошняга тыдня (канец лістапада — пачатак снежня) Марфа Рабкова спрабавала дамагчыся прызначэння УГД (ультрагукавое даследаванне), напісала шэсць заяў. Аднак пасля гэтага не было «ніякай рэакцыі», паведаміла Марфа ў адным са сваіх лістоў.

«У мяне ж не так даўно зноў была амаль непрытомнасць ад спазматычных боляў», — напісала яна.

Акрамя таго, адміністрацыя СІЗА не выпускае лісты Рабковай, у якіх яна паведамляе пра колькасць выстаўленых ёй крымінальных артыкулаў ці агучвае некаторыя з іх. Гэтыя лісты адміністрацыя папросту ёй вяртае.

«Прынцыпова адпраўляю іх назад без змен, бо гэта не з'яўляецца таямніцай следства, — распавяла Рабкова пра сваю рэакцыю. — Уклала ўчора ў ліст запіску цэнзару, дзе распісала, што няма такіх прававых нормаў, паводле якіх я не магу напісаць артыкулы. Я ж не пішу пра сутнасць абвінавачвання, у чым канкрэтна мяне абвінавачваюць».

***

Марфе Рабковай выстаўлена 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ёй пагражае да 20 гадоў зняволення. Яе затрымалі 17 верасня 2020 года.

Спіс артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў)
  • ч. 1 арт. 13 да ч. 2 арт. 293 (Падрыхтоўка і наўмыснае стварэнне ўмоў да ўдзелу ў масавых беспарадках)
  • ч. 3 арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, а роўна фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці)
  • ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак)
  • ч. 3 арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт)
  • ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання)
  • ч. 1 арт. 285 (Кіраўніцтва злачыннай арганізацыяй)
  • ч. 3 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці групай асоб)
  • ч. 2 арт. 339 (Злоснае хуліганства)
  • ч. 3 арт. 339 (Асабліва злоснае хуліганства)
  • арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці)
  • ч. 3 арт. 218 (Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, учыненыя арганізаванай групай)
  • ч. 2 арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якія заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў, учыненыя групай асоб).
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру