Фото: Emmi Korhonen / Lehtikuva
Марын была схільная да рызыкі заражэння ў пятніцу, калі разам з Хаавіста прымала ўдзел у пасяджэнні ўрада Фінляндыі, піша Yle.
Прыкладна два тыдні таму канцлерка Дзяржрады Фінляндыі абнавіла рэкамендацыі, згодна з якімі, міністры павінны адразу ўстрымлівацца ад сацыяльных кантактаў пасля атрымання інфармацыі аб рызыцы заражэння.
Марын сказала, што да яе асабіста гэтыя інструкцыі не дайшлі, але прызнала, што гэта не з'яўляецца апраўданнем і яна нясе адказнасць за тое, што не атрымала паведамлення.
«Мне трэба было лепш ацаніць сітуацыю і праверыць яшчэ раз інструкцыі. Я прашу прабачэння за свае паводзіны, я дзейнічала не лепшым чынам».
Марын у суботу ўвечары былі адпраўленыя паведамленні з інструкцыямі адносна ізаляцыі, але прэм'ер-міністр, якая знаходзілася ў начным клубе, не прачытала іх, паколькі не ўзяла з сабой міністэрскага тэлефона.





