Судмедэкспертка кажа, што пасля пратэстаў яна наведвала бальніцы з пацярпелымі пратэстоўцамі.

«Пры наведванні бальніц мне стаў вядомы адзін такі выпадак. З разрывам прамой кішкі. Ну, натуральна, разрыў прамой кішкі пасля Акрэсціна не як ад сэксуальнага гвалту ніякім чынам іншым я не магу растлумачыць. Калі на прыём прыходзілі грамадзяне, пацярпелыя на пратэстах, многія з іх расказвалі пра тое, што пры збіцці, катаваннях, жаданні даведацца код ад тэлефона і гэтак далей, што яны (сілавікі — заўв. Рэд.) разрывалі ззаду штаны і дубінку прыстаўлялі да хвастца», — сказала яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0