«Што тычыцца пытання міграцыі, а цяпер яна асабліва ідзе праз Беларусь, то мы абмеркавалі гэтую тэму, і гэта правільна ў святле цяперашняй сітуацыі», — адзначыў Шольц.

«Цалкам ясна, што дыктатар у Беларусі, а інакш яго назваць нельга, бо ён не мае легітымнасці з боку ўласнага насельніцтва і паспрабаваў з дапамогай уцекачоў аказаць ціск», — мяркуе канцлер.

Па ацэнцы Шольца, прыток мігрантаў праз Беларусь цяпер «па большай частцы спынены», бо «ЕС і Нямеччына аказалі вельмі шмат ціску і далі выразныя ўказанні авіякампаніям, аэрапортам, пагаварыўшы з многімі краінамі, адкуль адпраўляліся авіярэйсы ў Беларусь». «І сапраўды відаць, што гэта [прыток мігрантаў у ЕС] пайшло на спад», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0