«Мы ўлічылі вузкія моманты, якія не былі ўлічаныя ў свой час нашымі расійскімі партнёрамі, там зроблены шэраг выключэнняў. Пры фармаванні таварных груп, якія падпадаюць пад эмбарга, мы зыходзілі з тых пазіцый, якія могуць закрыць айчынныя вытворцы, — кажа прэм'ер. —

Агульны імпарт па гэтых пазіцыях ацэньваецца ў 0,5 мільярда даляраў за год.

Пад эмбарга не трапіла рыба і рыбная прадукцыя — у адрозненне ад Расіі, мы не маем доступу да мора. Натуральна, туды не трапілі такія адчувальныя пазіцыі, як дзіцячае харчаванне, спецыяльнае харчаванне для людзей, якія маюць пэўныя захворванні.

Па астатніх пазіцыях, апроч асобных фруктаў і гародніны, рынак здольны закрыць нашы вытворцы».

Але што будзе з экзатычнымі фруктамі, якія звычайна ў нашы крамы пастаўляліся ў Еўрасаюза? Напрыклад, хурмой, мандарынамі? Галоўчанка лічыць, што ніякай праблемы няма.

«Нават цяпер мандарыны пастаўляюцца з некалькіх краін — Іспаніі, Італіі, Марока, ПАР, Бразіліі, Турцыі. Каб не дапусціць на рынку дэфіцыту гэтых пазіцый, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю даручана правесці жорсткую працу з імпарцёрамі, пра тое, каб яны хутка пераарыентаваліся на замяшчэнне таварамі, якія паходзяць з іншых краін.

Да нас даўно звярталіся партнёры па ЕАЭС — тая ж Арменія, Кыргызстан. І партнёры па СНД — Узбекістан, Азербайджан, якія зацікаўленыя ў нарошчванні экспарту гародніны, садавіны і сухафруктаў.

Напрыклад, трапілі пад эмбарга арэхі. Ну навошта нам купляць фісташкі, якія Германія завозіць з гэтых жа краін, накручвае свой прыбытак, упакоўвае, а потым прадае сюды?»

На заводах контрсанкцыі, на думку прэм’ера, не адаб’юцца, бо сыравіна на перапрацоўку будзе вазіцца па квотах.

«Я не выключаю, што рашэнне для нас нетрадыцыйнае, таму нейкія могуць узнікаць у моманце складанасці. Але я ўпэўнены, гэтае рашэнне правільнае. Дэпутатам і насельніцтву няма чаго хвалявацца», — заключыў ён.

Чытайце таксама:

«У Сербіі «ўзнікне» вялікі сырны завод». Як беларускія контрсанкцыі ацэньваюць прадстаўнікі буйнога рытэйлу

Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?

З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру