«Упершыню ідзём на такі вымушаны крок. У рамках пабрацімскіх адносін з Кувардэнам, якія былі ўсталяваныя ў 2000 годзе, закладзена нямала добрых ініцыятыў. На жаль, апошнія паўтара года кіраўніцтва горада-пабраціма спрабавала выйсці за рамкі дзеючага двухбаковага пагаднення, распачаўшы шэраг недружалюбных крокаў, уключаючы «замарозку партнёрскіх адносін з афіцыйным Брэстам».

У выніку — толькі што на сесіі гарадскога савета дэпутатаў прынятае адказнае рашэнне. У найбліжэйшы час накіруем апавяшчэнне на адрас уладаў Кувардэна пра «замарозку» нашых адносін», — паведамляе тэлеграм-канал мэра.

Нагадаем, мэр нідэрландскага Кувардэна Берт Баўмейстэр адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года адправіў Аляксандру Рагачуку ліст з просьбай садзейнічаць дэмакратычным зменам і не адказваць на мірны пратэст сілай. У канцы года Куварден даслаў брэсцкім уладам яшчэ адзін ліст.

«Пераарыентацыя нашых пабрацімскіх сувязяў з палітычнага пункту гледжання стане непазбежнай у выпадку, калі жорсткія падаўленні не спыняцца ў найбліжэйшы час. Я звяртаюся да вас, Аляксандр Сцяпанавіч, і да кіраўніцтва Брэсцкага гарвыканкама з просьбай не заходзіць так далёка», — гаварылася ў лісце з Кувардэна, які стаў публічным у снежні 2020-га.

Адказу ні на адзін са сваіх зваротаў ні публічна, ні ў афіцыйнай перапісцы нідэрландскі горад-пабрацім не атрымаў.

«Таму мы замарозілі ўсе дамоўленасці аб супрацоўніцтве, якое да гэтага часу прасоўвалася даволі паспяхова. Але мы застаёмся горадам-пабрацімам Брэста, гэта значыць, жыхароў горада. Мы партнёры берастаўчан, а не ўладаў Брэста, якія не ўлічваюць іх правы і інтарэсы», — так казаў у асабістай гутарцы з журналісткай з Брэста мэр Кувардэна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру