Урад забараніў вываз пшанічнай мукі
Пастанова Савета міністраў №709 забараняе вываз за межы краіны мукі з мяккай пшаніцы і спельты. Пры гэтым вывозіць забаронена муку не толькі беларускай вытворчасці, але і замежнай.
Таксама муку нельга вывозіць у краіны-чальцы ЕАЭС. Пастанова набывае моц з сённяшняга дня і будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.
Нагадаем, забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі раней уводзілі у ліпені бягучага года. Яна дзейнічала да кастрычніка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ