Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 2 ст. 317 Крымінальнага кодэкса «Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартнага сродка».
Цяпер высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Усё здарылася сёння каля 4:15 ранку, паведамляе сталічная ДАІ. 39-гадовы вадзіцель таксі праязджаў каля дома 95А. Перад ім мужчына пераходзіў праспект. У выніку таксіст наехаў на мужчыну, той памёр на месцы.