Нагадаем, нядаўна дэпутат Ігар Хлабукін, які ў мінулым быў спецыялістам па пажарнай бяспецы, лічыць, што карту паляка заканадаўча трэба прыраўняць да другога пашпарта

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў пайшоў далей, ён прапанаваў пазбаўляць права галасаваць і тых, хто мае карту паляка, і беларусаў з відам на жыхарства, і тых, хто мае дадатковае грамадзянства іншай краіны.

«Людзі, што валодаюць відамі на жыхарства, картамі паляка, пашпартамі іншых дзяржаў, павінны быць абмежаваныя ў правах на тэрыторыі Беларусі, — заявіў ён. — Менавіта той, хто пражывае больш, чым паўгода ў іншай краіне і з'яўляецца падатковым рэзідэнтам іншай краіны, там будуе нейкае грамадства, туды плаціць падаткі, атаясамлівае сваё асноўнае жыццё і жыццядзейнась з той краінай, тут па крайняй меры не можа галасаваць, быць выбраным, бо ён залежыць ад іншай дзяржавы», — выказаў сваё меркаванне Уладзімір Пярцоў.

Адзначым таксама, што Расія не першы год заяўляе, што хоча стварыць свой аналаг — картку рускага, якую збіраюцца выдаваць былым суайчыннікам па СССР. Такая картка будзе даваць шэраг прывілеяў — ад бясплатнага навучання ў ВНУ да льгот на праезд у грамадскім транспарце.

Расійскія палітыкі лічаць, гэта будзе спрыяць аб’яднанню рускіх, якія апынуліся за мяжой пасля распаду СССР, — ідэя, сугучная з палітыкай Польшчы. Беларускія палітыкі ідэю калег з Расіі не крытыкуюць.

Пры гэтым у Беларусі пражывае амаль 707 тысяч грамадзян, якія лічаць сябе рускімі, палякаў, для параўнання, амаль 288 тысяч.

Дэпутат прапануе прыраўняць карту паляка да другога пашпарта і забараніць яе. А як гэта зробяць?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0