Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 года ў в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Ён быў гісторыкам, міністрам адукацыі (2001—2003), рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001).

У бытнасць міністрам адукацыі ён паспрабаваў правесці шэраг прагрэсіўных рэформ. А з пасады ён сышоў, бо не хацеў закрываць флагман беларускамоўнай адукацыі — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.

У 1971-м скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў аспірантуры БДУ (1975—1978). У 1995 абараніў доктарскую дысертацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафесар (1996).

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Прэзідыума НАН Беларусі, ВАК Рэспублікі Беларусь. Узначальваў Раду па абароне доктарскіх дысертацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0