Палітзняволенай Вользе Гарбуновай выставілі абвінавачванне па двух артыкулах
Праваабаронцам стала вядома, што актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1, 2 і 3 арт. 293 і ч. 1 і 2 арт. 342. Справу супраць актывісткі вядзе маёр следчай групы УСК па Мінску Кудрэйка.
Нагадаем, 9 лістапада экс-кіраўніцу арганізацыі «Радзіслава» затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля дзесяці дзён яе перавялі ў СІЗА-1.