Урад 10 снежня прыняў папраўкі ў пастанову «аб функцыянаванні рынкаў», піша thinktanks.by

Прадаўцы — фізічныя асобы абавязаныя мець пры сабе даведку, выдадзеную мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. Даведка павінна пацвярджаць, што прадукцыя вырашчаная (вырабленая) на зямельным участку, што знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Вось што нельга будзе прадаваць на рынку без гэтай даведкі:

— Гародніну і садавіну, у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе (варэнні, кампоты, джэмы і г. д.).

— Іншую прадукцыю раслінаводства (за выключэннем дэкаратыўных раслін і кветак, іх насення і расады) — гэта значыць, пятрушку, цыбулю, сельдзярэй, салату і г.д.

— малочныя і кісламалочныя прадукты, у тым ліку ў перапрацаваным выглядзе — сыры, тварог, масла і г. д.

— прадукцыю пчалярства — мёд, пярга, воск і г. д.

— іншую прадукцыю жывёлагадоўлі (акрамя пушніны), — гэта значыць, мясныя прадукты, сала, каўбасы, яйкі і г. д.

Адміністрацыя рынка можа ў любы момант запатрабаваць паказаць такую даведку. І калі ў прадаўца яе не будзе, то з ім могуць скасаваць дагавор аб прадастаўленні гандлёвага месца. Колькі будзе каштаваць даведка, пакуль не вядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0