«Я не сказаў, што яны могуць застацца ў Беларусі. Калі яны захочуць застацца ў Беларусі — мы будзем працаваць строга па законе з імі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Мы будзем рабіць усё так, як яны гэтага пажадаюць. Гэта жабракі, бедныя людзі, якія бягуць ад вайны. У іх сапраўды на радзіме няма дзе жыць. Таму мы будзем рабіць усё, як яны захочуць».

Лукашэнка дадаў, што яшчэ падчас тэлефонных размоў з Ангелай Меркель паабяцаў, што беларускі бок «будзе старацца пераканаць людзей вярнуцца на радзіму, калі хтосьці захоча».

Па словах кіраўніка Беларускага Чырвонага крыжа Дзмітрыя Шаўцова, у транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» знаходзяцца каля 800 мігрантаў, у тым ліку 200 дзяцей.

Раней беларускія ўлады паведамлялі, што на тэрыторыі краіны знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў. Таксама вядома, што эвакуацыйнымі рэйсамі вярнуліся да чатырох тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0