Развітанне з мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі Міхаілам Фінбергам праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Развітацца з народным артыстам прыйшлі родныя, блізкія, калегі, дзеячы культуры, перадае БЕЛТА. Таксама прыйшло шмат чыноўнікаў.

 

Фінберг нарадзіўся 21 лютага 1947 года ў Мазыры. Там жа жыў і вучыўся. Ён пяць разоў не паступіў у музычнае вучылішча, таму вырашыў паспрабаваць граць у вайсковым аркестры ў Курску. Дзякуючы гэтаму, праз пару год ён стаў студэнтам Мінскага музычнага вучылішча, а ўжо пасля — кансерваторыі.

Фінберг працаваў у аркестры мінскага цырка. З 1987 года быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі. У 2005-м аркестр стаў нацыянальным, а ў 2010-м — акадэмічным.

Таксама Міхаіл Фінберг быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на працягу двух скліканняў, уваходзіў у савет па культуры пры Савеце міністраў.

У 2020-м годзе Фінберг досыць рэзка выказваўся наконт масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты.

Фінберг: На вулічныя акцыі выходзяць бандыты. А сцяг у мяне адзін — чырвоны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0