Такім чынам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адрэагаваў на новую пагрозу Аляксандра Лукашэнкі спыніць транзіт газу, піша ТАСС.

«Мы па-ранейшаму хочам спадзявацца, што нішто не перашкодзіць РФ і далей бездакорна выконваць свае абавязацельствы па кантрактах», — сказаў ён, каментуючы словы Лукашэнкі аб тым, што Мінск можа прыпыніць транзіт газу, калі з-за санкцый Захаду краіна апынецца ў «надзвычайным становішчы».

Раней у інтэрв'ю турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT Лукашэнка заявіў, у выпадку, калі гэта адбудзецца і іншага спосабу адказаць на санкцыі не будзе, Мінск скарыстаецца «і гэтай жорсткай мерай», маючы на ўвазе перакрыццё транзіту газу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0