57-гадовага Аляксандра Юранава абвінавачвалі ў тым, што вясной 2020 года пад фотаздымкам супрацоўніка міліцыі Войніча, які быў размешчаны ў «Аднакласніках», ён пакінуў каментарый з аднаго слова. Пацярпелы міліцыянт ацаніў свае маральныя пакуты ў 1500 рублёў — каментарый «нанёс яму моцныя маральныя пакуты».

У Аляксандра трэцяя непрацоўная група інваліднасці. Мужчына даглядае амаль сляпога 83-гадовага бацьку, а незадоўга да суда ён адмовіўся ад шпіталізацыі ў сувязі з перадінсультным станам, бо хацеў асабіста ўдзельнічаць у судовым пасяджэнні па сваёй справе.

Суддзя Шаршнёў прысудзіў Юранаву тры гады «хатняй хіміі», а таксама пастанавіў выплаціць Войнічу 1 500 рублёў маральнай кампенсацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0