Валер Карбалевіч

  • Ярмошына прыйшла на сваю пасаду з парушэннем закону. Прызначэнне старшыні ЦВК было прэрагатывай Вярхоўнага Савету. Лукашэнка сваім указам з парушэннем закону прызначыў яе на пасаду старшыні замест Віктара Ганчара.
  • Пры Ярмошынай, яе высілкамі была створаная амаль ідэальная машына для атрымання патрэбных вынікаў галасавання. Ярмошына — гэта ўжо не прозвішча, гэта брэнд стварэння паралельнай рэальнасці, нічым не падобнай да таго, як людзі рэальна галасуюць і якія лічбы агучваюць. Паралельных рэальнасцяў, якія паміж сабою не перасякаюцца.

Назіральнік на выбарах-2020. Фота апублікаваў у Facebook Юрый Васкрасенскі. «Назіральнік на ўчастку. Вядома, гэта фота абляціць увесь свет. Чарговы штрых да цынічнага спектакля пад назвай «выбары», — напісаў ён.

Назіральнік на выбарах-2020. Фота апублікаваў у Facebook Юрый Васкрасенскі. «Назіральнік на ўчастку. Вядома, гэта фота абляціць увесь свет. Чарговы штрых да цынічнага спектакля пад назвай «выбары», — напісаў ён.

  • Чаму яе адправілі ў адстаўку? Тут і ўзрост, і заканчэнне кантракту.
  • Лукашэнка стаяў перад няпростым выбарам. З аднаго боку, калі Ярмошына — гэта брэнд беларускіх выбараў, то мяняць брэнд напярэдадні важнай электаральнай кампаніі трохі небяспечна. Гэта незразумелы сігнал «вертыкалі». Мяняліся кіраўнікі ўраду, міністры, старшыня КДБ, а Ярмошыну не чапалі. Калі яе мяняць, то дасылаецца чыноўнікам незразумелы сігнал: у нас па-іншаму будуць выбары праходзіць ці што?
  • Другая праблема, якая ўзнікла перад Лукашэнкам, — гэта гранічна нізкі давер да ЦВК. Замена Ярмошынай на Карпенку — нейкая спроба вярнуць ЦВК давер грамадства.

Адкрытыя кабінкі - новае на выбарах-2020

Адкрытыя кабінкі - новае на выбарах-2020

Віталь Цыганкоў

  • Я не лічу, што сыход Ярмошынай зусім нічога не азначае. Як мінімум, гэта азначае, што ўлады палічылі, што наступную кампанію (рэферэндум) яна ўжо не пацягне, не правядзе на «належным узроўні».
  • У апошнія гады, асабліва пасля леташніх выбараў Ярмошына пачала дэманстраваць стомленасць, абыякавасць.
  • 10 жніўня 2020-га яна абвясціла спушчаныя ёй зверху лічбы і нават ня стала даваць ніякіх істотных каментароў, не правяла традыцыйнай прэсавай канферэнцыі. Як сведчыць Алесь Пілецкі, 10 жніўня яна загаварыла толькі з адным журналістам, якому паведаміла, што на выбарах 2020 году яе найбольш уразіў учынак мастака-акцыяніста Кузьміча, які намаляваў на сваім выбарчым бюлетэні фалас. Крамольныя думкі выказала да гэтай усёй кампаніі.
  • Таксама яна неаднойчы казала, што ёй засталося толькі «дажываць жыццё». Магчыма, такі настрой быў у яе звязаны і са смерцю сына ў 2017 годзе. Яна ўжо не праяўляла ранейшага энтузіязму, а для кампаніі наступнага году ён уладзе на гэтай пасадзе спатрэбіцца.
  • Карпенку давядзецца наноў фармаваць выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, вычышчаючы адтуль нелаяльных. Трэба чалавек, які будзе аднаўляць тое, што зламалася ў 2020 годзе. Трэба чалавек больш актыўны.

Міліцыі на выбарчых участках на выбарах-2020 часам было больш, чым назіральнікаў, а затрыманні пачаліся задоўга да дня выбараў.

Міліцыі на выбарчых участках на выбарах-2020 часам было больш, чым назіральнікаў, а затрыманні пачаліся задоўга да дня выбараў.

Юры Дракахруст

  • З пункту гледжання незалежнага грамадства выбары 2020 году вызначаліся шалёным ціскам на назіральнікаў, фантастычнымі, нічому неадпаведнымі выніковымі лічбамі: за Лукашэнку — звыш 80%.
  • З іншага боку, каля 200 участковых камісіяў у выніковых пратаколах зафіксавалі, што Ціханоўская набрала больш за 50%, а яшчэ каля 100 — што яна не дасягнула 50%, але набрала больш, чым Лукашэнка. І гэтыя дадзеныя зрабілі свой уплыў на грамадскія настроі і на паводзіны людзей. З вынікаў па гэтых 300 участках сталі рабіць выснову, што менавіта такія сапраўдныя вынікі і па ўсёй краіне. З пункту гледжання ўлады — хто ў гэтым вінаваты? Ярмошына!

 Даведка

13 снежня Лукашэнка прызначыў Ігара Карпенку на пасаду старшыні Цэнтрвыбаркаму. Папярэдняй старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Беларусі 25 гадоў была Лідзія Ярмошына.

Яна ўзначаліла структуру пасля адхілення ад пасады Віктара Ганчара, які пазней знік разам з бізнесоўцам Анатолем Красоўскім.

Ігар Карпенка — былы лідар праўладнай Камуністычнай партыі. Да гэтага прызначэння ён займаў пасаду міністра адукацыі.

 5 фактаў пра камуніста Ігара Карпенку, якому даверылі месца старшыні ЦВК

«Я сышла, як сыходзяць мужыкі». Правілы жыцця Лідзіі Ярмошынай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0