Reuters.com
Турцыя і Арменія дамовіліся прызначыць спецпасланнікаў для перамоў па нармалізацыі адносін. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу, піша meduza.io.
Міністр таксама паведаміў, што Арменія і Турцыя дамовіліся аб аднаўленні чартарных авіязносін паміж Ерэванам і Стамбулам.
Чавушаглу падкрэсліў, што ўсе крокі на Армянскім кірунку Турцыя будзе абмяркоўваць з Азербайджанам.