У артыкуле прыводзяцца дзесяць краін, што купілі найбольш вакцын у Расіі 

Лідарам па закупках стала Аргенціна, якая за 10 месяцаў 2021 года купіла на 220 мільёнаў даляраў. На другім месцы — Мексіка (190 млн).

Беларусь у гэтым спісе знаходзіцца на дзявятым месцы.

Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч казаў, што два кампаненты вакцыны «Спутнік V», як набытай у Расіі, так і разлітай у Беларусі, каштуюць прыкладна 20 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0