З 15 снежня пры прылёце ў Польшу з-за межаў шэнгенскай зоны пасажыры абавязаны мець адмоўны вынік тэсту на COVID-19, зроблены не раней за 24 гадзіны да перасячэння мяжы, паведамляе Дзяржаўны інтэрнэт-сэрвіс Рэспублікі Польшча.
Грамадзяне, якія прыбываюць з-за межаў Шэнгену ці Еўрапейскай эканамічнай зоны, пры адсутнасці еўрапейскага сертыфіката вакцынацыі абавязкова павінны адправіцца на 14-дзённы каранцін.
Таксама да 17 снежня прыпыняецца рух пасажыраў чыгуначным транспартам з перасячэннем польска-беларускай мяжы.