Праваабарончая супольнасць выступіла з сумеснай заявай аб прызнанні палітычнымі зьняволенымі шэрагу фігурантаў крымінальных спраў.

Падставай сталі выстаўленыя абвінавачванні, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў наступным асобам (гаворка пераважна пра ўдзельнікаў брэсцкіх пратэстаў):

  • Віталь Барысевіч: абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі),
  • Мікіта Аўдзік, Станіслаў Блашко, Ігар Токараў, Анастасія Вайтовіч: ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак),
  • Ігар Сямыкін, Аляксандр Жук, Арцём Ласкі: ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — накіраваныя для адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчыя ўстановы,
  • Данііл Дзіткоўскі: ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) — фігурант «справы карагодаў», накіраваны адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0