Выбары 1994 і 2001 гадоў прайшлі без пасадак кандыдатаў. Але ў 2006 прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта пачалі саджаць.

Аляксандр Казулін

Аляксандр Казулін, лідар БСДП (Грамада), экс-рэктар БДУ. Па афіцыйных даных, набраў на выбарах 2,3% галасоў.

Аляксандр Казулін

Аляксандр Казулін

Менш чым праз тыдзень, 25 сакавіка, Казулін быў арыштаваны. 13 ліпеня таго ж года асуджаны на 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі за «злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў». 

Віну не прызнаў. Адбываў пакаранне ў калоніі №3 «Віцьба».

Пакуль Казулін сядзеў, ад хваробы памерла яго жонка Ірына ва ўзросце 49 гадоў.

У 2008 годзе Казулін быў вызвалены праз памілаванне Лукашэнкам.

А пасля выбараў-2010 рэпрэсіі ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты выйшлі на новы ўзровень.

Мікалай Статкевіч

Увечары 19 снежня 2010 года пасля выбараў прайшоў шматтысячны мітынг у цэнтры Мінска. Людзей разагналі сілавікі.

У той жа вечар быў затрыманы Мікалай Статкевіч, кандыдат ад БСДП. Афіцыйна ён набраў трохі больш за 1% галасоў.

У маі 2011-га Статкевічу прысудзілі 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў». У калоніі яго прызналі злосным парушальнікам. У 2012 годзе рашэннем суда ўмовы адбыцця пакарання змянілі на больш жорсткія, яго перавялі са Шклоўскай калоніі ў турму №4 Магілёва.

Мікалай Статкевіч. Фота Сяргея Гудзіліна

Мікалай Статкевіч. Фота Сяргея Гудзіліна

Пасля ўказа Лукашэнкі аб памілаванні Статкевіча вызвалілі ў жніўні 2015 года.

Але тое быў не першы тэрмін, які адбываў Статкевіч. У 2004 годзе пасля выбараў у парламент і рэферэндуму, які адмяняў абмежаванні на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, Статкевіч узначаліў акцыю пратэсту, за што больш за два гады правёў на «хіміі».

Уладзімр Някляеў

Увечары 2010 года быў збіты яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты — паэт Уладзімр Някляеў («афіцыйна» набраў на выбарах 1,78%). Ён трапіў ў бальніцу, але быў вывезены адтуль сілавікамі, змешчаны ў СІЗА КДБ. У канцы студзеня 2011 года Някляева змясцілі пад хатні арышт, у яго кватэры пастаянна дзяжурылі двое супрацоўнікаў КДБ.

Уладзімір Някляеў. Фота Сяргея Гудзіліна

Уладзімір Някляеў. Фота Сяргея Гудзіліна

Судзілі паэта і палітыка па сумна вядомым сёння артыкуле 342 КК: арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

20 мая 2011 Някляеў атрымаў 2 гады з адтэрміноўкай на 2 гады. 23 ліпеня 2013 года рашэннем суда Ленінскага раёна Мінска ён быў вызвалены ад далейшага адбыцця пакарання.

Андрэй Саннікаў

Былы дыпламат Андрэй Саннікаў набраў на выбарах 2010 года 2,43%, па афіцыйных даных. Разам з жонкай, журналісткай Ірынай Халіп, яго затрымалі ў ноч на 20 снежня 2010 года. У маі 2011-га судзілі і прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў. Прыгавор — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакаранне ў віцебскай калоніі №3 «Віцьба».

Ужо ў снежні 2011 года Саннікаў напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. У красавіку 2012-га Андрэя Саннікава вызвалілі.

Віталь Рымашэўскі

Лідар незарэгістраванай партыі хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі таксама быў асуджаны.

Віталь Рымашэўскі

Віталь Рымашэўскі

На выбарах ён нібыта набраў 1,09% галасоў. Рымашэўскага затрымалі ў ноч на 20 снежня, судзілі, як і Някляева, па арт. КК. Прыгавор аналагічны: 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

Дзмітрый Ус

Бізнэсмен і самавылучэнец Дзмітрый Ус таксама вырашыў балатавацца ў прэзідэнты ў 2010 годзе. Набраў 0,39% галасоў. Як і астатніх кандыдатаў, яго затрымалі ў ноч з 19 на 20 снежня, але на наступны дзень адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

У маі 2011-га прайшоў суд, Уса асудзілі на 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі, яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў. Пакаранне адбываў у шклоўскай калоніі.

Дзмітрый Ус

Дзмітрый Ус

На волю Дзмітрый Ус выйшаў 1 кастрычніка 2011 года, пасля памілавання Лукашэнкам. 

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

Што трэба ведаць пра «справу Ціханоўскага»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0