Суд над блогерамі і палітыкамі. У клетцы — стаць тварам наперад Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі. Гомель, 24 чэрвеня. Фота Людмілы Гладкай

Суд над блогерамі і палітыкамі. У клетцы — стаць тварам наперад Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі. Гомель, 24 чэрвеня. Фота Людмілы Гладкай

«Нас пусцілі ў залу, — расказала Свабодзе Марына Адамовіч. — Праўда, на дзіва, былі не ўсе сваякі. Нас завялі туды самымі апошнімі. Пасадзілі ў першы шэраг, абвінавачаныя былі за нашай спінай, у клетцы. Мікола сказаў адразу, што прыйшоў туды толькі таму, што хацеў пабачыць жонку. Так ён дамогся, каб ахоўнік-спецназавец адышоў. І Мікола мог мяне бачыць»

Па словах Марыны Адамовіч, усе абвінавачаныя выглядалі добра і трымаліся ўпэўнена, паводзілі сябе спакойна.

«Ціханоўскі сказаў, што за ўвесь час працэсу ніхто не даў супраць іх паказанняў, — кажа Марына Адамовіч. — Я хачу перадаць гэтыя яго словы. Разумею, што для яго гэта было вельмі важна. Ніводзін чалавек за гэтыя амаль пяць месяцаў суда не даў супраць іх паказаньняў. Верагодна, на працэсе былі нейкія сведкі».

Па словах Адамовіч, акрамя тэрмінаў зняволення, абвінавачаным таксама прысудзілі выплаціць суму памерам каля 2,5 мільёна рублёў у якасці кампенсацыі нібыта нанесенай шкоды.

«Пасля прысуду амаль усе абвінавачаныя нешта гаварылі, але нас усіх хутка вывелі з залы, — кажа Марына Адамовіч. — Хлопцы казалі, што не прызнаюць прысуд. Мікалай і Сяргей сказалі «Жыве Беларусь». Усё адбывалася хутка, на тле эмоцый мне цяжка цяпер узгадаць усё. Сяргей прысуд слухаў стоячы, але павярнуўся да суддзі спінай. Мікола нават не ўставаў. Ад суддзі яшчэ адзін хтосьці адвярнуўся спінай, але я не згадаю, хто. Больш глядзела на Міколу».

Знадворку чакалі прысуду еўрапейскія дыпламаты, таксама было шмат супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ.

Марына Адамовіч спадзяецца атрымаць спатканне з мужам, такая магчымасць прадугледжаная заканадаўствам.

Ціханоўскаму — 18 гадоў, Лосіку — 15, Статкевічу — 14. Вынесеныя жахлівыя прысуды па «справе Ціханоўскага»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0