Напачатку 2020-га мінскія камунальшчыкі знайшлі ў Свіслачы спартовую сумку з чалавечымі рэшткамі, аказалася, што гэта адрэзаныя часткі цела жанчыны. Яе забойцам быў 26-гадовы хлопец.

За тое, што ён зрабіў, яму далі 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і спагналі кампенсацыю ў памеры 220 тысяч рублёў.

А вось гісторыя 2015 года: ужо сумнавядомы Павел Ціняўскі п’яным накінуўся на сваю дзяўчыну, спачатку ўдарыў нажом, потым душыў рэменем.

Яна памерла, Ціняўскі пазваніў маме.

Разам яны вырашылі схаваць сляды: Ціняўскі нажом, сякерай і балгаркай рэзаў цела дзяўчыны на кавалкі, а ягоная маці варыла ўнутраныя органы і пракручвала іх на мясарубцы. Нейкую частку парэштак спалілі ў лесе, нейкай часткай былі забіты трубы ў доме. 

Колькі ім далі? Павел Ціняўскі атрымаў 17 гадоў, з іх першыя пяць — у турме, а 12 — у калоніі строгага рэжыму. Яго маці атрымала два гады калоніі агульнага рэжыму. А таксама суд абавязаў іх сплаціць два мільярды недамінаваных рублёў маральнай шкоды. 

У 2016-м злавілі ўдзельнікаў полацкай банды амаральных злачынцаў.

Прэс-сакратарка СК Юлія Ганчарова расказвала, што ў справе 50 ахвяр: чатыры абвінавачаныя знаёміліся з жанчынамі пачынаючы з 1999-га, паілі іх алкаголем і снатворным, прывозілі ў кватэру аднаго з бандытаў і там гвалцілі, здзекаваліся. Адна з ахвяр загінула — яе закапалі ў кар'еры. 

Судзілі бандытаў за забойства, згвалтаванні, рабаванне, гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, выкраданні людзей. 

Арганізатару, Аляксандру Апеньку, далі 22 гады, саўдзельнікам Івану Серпуцю, Дзмітрыю Дэрменджы, Анатолю Панфілаву — 15, 12 і тры з паловай года строгага рэжыму адпаведна. 

Апроч таго, банда мелася выплаціць 67 тысяч рублёў шкоды. 

А памятаеце Уладзіслава Казакевіча, студэнта МІТСО, які ў 2016-м прыйшоў з заведзенай бензапілой у ГЦ «Еўропа», зарэзаў гэтай пілой жанчыну, а потым пачаў біць іншых сякерай?

Тады яго спынілі людзі. Казакевіча судзілі за забойства з асаблівай жорсткасцю, замах на забойства, падрыхтоўку да забойства, хуліганства.

Ён атрымаў 15 гадоў і 220 тысяч рублёў штрафу.

У тэму злачынства і суровага пакарання можна ўспомніць знакамітую «справу сямнаццаці» — справу сапраўднага наркасіндыката, які ўзначальваў выпускнік журфака Канстанцін Вілюга

Вілюга адным з першых у краіне адкрыў інтэрнэт-краму па продажы псіхатропаў — міксы, спайсы на той момант не лічыліся забароненымі. А візітоўкі пра гэта раздавалі проста на вуліцы.

Формулы псіхатропаў забаранялі, уладальнікі інтэрнэт-крамы прыдумвалі новыя. Абыходзіць закон удавалася не без дапамогі. Іх кансультавалі сілавікі, якія рабілі экспертызу кожнай партыі наркотыкаў.

Усе падрабязнасці гэтай справы настолькі жахлівыя, што так і не трапілі ў публічную прастору і не дайшлі да суда. Аднак на лаве падсудных усё ж апынуліся 17 чалавек. 

Канстанціну Вілюгу далі 19 гадоў, ягонай памочніцы Аліне Церыгеры далі 18 гадоў пазбаўлення волі, Ірыне Семяняка — 14. 

Саўдзельнікам з органаў таксама далі тэрміны: кадэбэшніку Дзмітрыю Вераценскаму далі дзевяць гадоў, Ігару Карыцкаму — восем, столькі ж і супрацоўніку ГУБАЗа Канстанціну Дзенісевічу.

Гэтыя экс-сілавікі, дарэчы, ужо на волі.

У 2017-м суд паставіў кропку ў знакамітай «справе Молнара» — бабруйскага бандыта, які гадамі тэрарызаваў горад. 

Молнар у цэнтры, у кампаніі зладзеяў у законе

Молнар у цэнтры, у кампаніі зладзеяў у законе

Некалькі дзясяткаў абвінавачаных, закрытыя суды: гэтую справу органы прэзентавалі як найбуйнейшую і апошнюю справу арганізаванай злачыннасці ў Беларусі.

Банда Молнара складалася са спартоўцаў і займалася класічным бандытызмам: вымагальніцтвамі, выдурваннем кватэр, рабаваннямі, звядзеннем рахункаў. 

Што праўда, нікога не забілі, але лёсы пакалечылі многім. 

Сам Сяргей Молнар, якога называлі «сматрашчым за Бабруйскам», атрымаў 18 гадоў. Яго саўдзельнікі — па 12 гадоў і менш. 

«Рэжыму не ўдалося раздзяліць людзей». Ціханоўская ў каментары «Нашай Ніве» пра прысуд мужу

Дар’я Лосік пра прысуд мужу: «Я ні разу не пашкадавала, што Ігар мой муж, што я аддала яму сваё сэрца» 

«Мікалай паўтарае: у іх няма столькі часу, колькі яны спадзяюцца». Жонка Статкевіча пра прыгавор мужу

Што трэба ведаць пра «справу Ціханоўскага»

Ціханоўскі павярнуўся да суддзі спінай, Статкевіч крыкнуў «Жыве Беларусь». Як агучвалі прысуд у СІЗА-3 Гомеля

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?