«У нас заўсёды былі праблемы». Лукашэнка зноў выказаўся пра айцішнікаў і прадпрымальнікаў
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з чыноўнікамі ў Магілёўскай вобласці зноў выказаўся пра айцішнікаў і прадпрымальнікаў.
Лукашэнка звярнуў увагу на «рознага роду праблемы» ў прыватным сектары.
«І на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці ў нас заўсёды былі праблемы. Айцішнікі і іпэшнікі ў вас таксама ёсць. Яны ж не сканцэнтраваныя толькі ў Парку высокіх тэхналогій», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ